Сабор Парыжскай Божай Маці
| Хрысціянскі сабор | |
|
Сабор Парыжскага Божай Маці
Notre Dame de Paris |
|
| Краіна | Францыя |
| Горад | Парыж |
| Канфесія | Каталіцызм |
| Епархія | Парыжскае архібіскупства |
| Тып будынка | сабор |
| Архітэктурны стыль | Готыка |
| Будаўнік | Жан дэ Шэль, П'ер дэ Мантрой і інш. |
| Будаўніцтва | 1163—1345 гады |
| Стан | Дзеючы сабор |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Сабор Парыжскага Божай Маці на |
|
Сабор Парыжскай Божай Маці (Нотр-Дам дэ Пары) (фр.: Notre Dame de Paris), каталіцкі сабор у Парыжы, яго геаграфічнае і духоўнае «сэрца», размешчаны ва ўсходняй частцы вострава Сітэ, на месцы першай хрысціянскай царквы Парыжа - базілікі Святога Стэфана, пабудаванай, у сваю чаргу, на месцы гала-рымскага храма Юпітэра.
У саборы праяўляецца дваістасць стылістычных уплываў: з аднаго боку, прысутнічае водгалас раманскага стылю Нармандыі з уласцівым яму магутным і шчыльным адзінствам, а з другога, - выкарыстаныя наватарскія архітэктурныя дасягненні гатычнага стылю, якія надаюць будынку лёгкасць і ствараюць ўражанне прастаты вертыкальнай канструкцыі. Вышыня сабора - 35 м, даўжыня - 130 м, шырыня - 48 м, вышыня званіц - 69 м, вага звона Эмануэль ва ўсходняй вежы - 13 тон, яго языка - 500 кг.
