Рэймскі сабор
| Кафедральны сабор | |
|
Рэймскі сабор
Cathédrale Notre-Dame de Reims |
|
| Краіна | Францыя |
| Горад | Рэймс |
| Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
| Епархія | Рэймскае архібіскупства |
| Архітэктурны стыль | готыка |
| Будаўніцтва | 1211—1275 гады |
| Рэймскі сабор на |
|
Рэймскі сабор (фр.: Notre-Dame de Reims) быў пабудаваны ў XIII ст., гэта значыць пазней Сабора Парыжскай Божай Маці і Шартрскага сабора, але значна раней, чым саборы ў Страсбургу, Ам'ене і Бавэ.
Рэймскі сабор з'яўляецца адным з самых вядомых узораў гатычнага мастацтва ва Францыі дзякуючы сваёй архітэктуры і скульптурным кампазіцыям і ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Пачынаючы з перыяду Сярэднявечча і да XIX стагоддзя гэты сабор быў месцам каранацыі практычна ўсіх французскіх манархаў.
Змест |
Гісторыя [правіць]
V стагоддзе: Першы сабор, пабудаваны святым біскупам Ніказіем (Saint Nicaise) на месцы гала-рымскіх тэрм. Ужо тады ён быў прысвечаны Маці Божай.
Каля 498: Святы Рэмігій хрысціў у Рэймскім саборы Хлодвіга I.
816: Сын Карла Вялікага Людовік Набожны абраў Рэймс месцам, дзе ён каранаваўся ў якасці імператара.
1027: Каранацыя Генрыха I. Легенда пра сасуд з міро (фр.: Sainte Ampoule) і палітычная магутнасць Рэймскага архібіскупства сталі прычынамі таго, што сабор стаў сталым месцам каранацыі французскіх кіраўнікоў.
1210: Пажар знішчыў стары сабор.
1211, 6 мая: Архібіскуп Рэймса Абры дэ Умбер (фр.: Aubry de Humbert) заклаў тут новы сабор Маці Божай, які існуе і дагэтуль.
У будаўніцтве новага будынка сабора бралі ўдзел чатыры архітэктара:
- з 1211: Жан д'Арбэ (фр.: Jean d'Orbais).
- 1231—1237: Жан-ле-Лу (што можа быць перакладзена як Жан Воўк) (фр.: Jean-le-Loup).
- 1247—1255: Гашэ Рэймскі (фр.: Gaucher de Reims).
- паміж 1255 і 1285: Бернар Суасонскі (фр.: Bernard de Soissons).
XVI стагоддзе — у Рэймскі сабор трапляе славянскае Рэймскае евангелле, на якім, як на таямнічым рукапісе, прысягаюцца каралі.
1825, 29 мая: Апошняя каранацыя ў Рэймсе — Карл X.
Літаратура [правіць]
- Всеобщая история искусств. Том 2. Искусство средних веков. Книга первая — Академия художеств СССР. Институт теории и истории изобразительных искусств.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Notre-Dame de Reims
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 601 рус. • англ. • фр. |
- Афіцыйны сайт Рэймскага сабора (фр.)
- Рэймскі сабор на сайце ЮНЕСКА (англ.) , (фр.)
- Рэймскі сабор у энцыклапедыі «Кругосвет»
| Гэта пачатак артыкула пра архітэктуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Францыі | ||
|---|---|---|
| Культурныя аб'екты | Ансамбль Мон-Сен-Мішэль з залівам • Кафедральны сабор у горадзе Шартр • Версальскі палац і парк • Базіліка Марыі Магдаліны • Наскальныя малюнкі ў пячорах па рацэ Везер (у т.л. Пячора Ласко) • Палац і парк Фантэнбло • Кафедральны сабор у горадзе Ам'ен • Старажытнарымскі тэатр з асяроддзем і трыўмфальная арка ў горадзе Аранж • Старажытнарымскія і раманскія помнікі ў горадзе Арль • Цыстэрцыянскі кляштар Фантэнэ • Саляныя шахты ў горадзе Сален-ле-Бен і Арк-э-Сенан • Плошчы Плас-Станіслас, Плас-дэ-ла-Кар'ер і Плас-д’Альянс у горадзе Нансі • Царква Сен-Савен-сюр-Гартамп • Старажытнарымскі акведук Пон-дзю-Гар • Гранд-Іль – гістарычны цэнтр Страсбурга • Берагі Сены ў Парыжы • Кафедральны сабор Нотр-Дам, былы манастыр Сен-Рэмі і палац То ў горадзе Рэймс • Кафедральны сабор Сент-Эцьен у Буржы • Гістарычны цэнтр горада Авіньён • Каналь-дзю-Мідзі (Паўднёвы канал) • Гістарычны ўмацаваны горад Каркасон • Дарогі ў Францыі, якія вядуць ў Сант'яга-дэ-Кампастэла • Гістарычная частка горада Ліён • Вінаробны раён Сент-Эмільён • Званіцы гарадоў Бельгіі і Францыі (сумесна з Бельгіяй) • Даліна Луары ад Сюлі-сюр-Луар да Шалона • Правен, горад сярэднявечных кірмашоў • Гаўр — горад, адноўлены Агюстам Перэ • Порт Месяца ў Бардо • Архітэктурная спадчына Вабана • Біскупскі горад Альбі | |
| Прыродныя аб'екты | Мысы Жыралата і Парто, прыродны рэзерват Скандола і скалістыя бухты «каланкі» у горада П'яная (востраў Корсіка) • Лагуны Новай Каледоніі, разнастайнасць каралавых рыфаў і іх экасістэм • Вулканы і цыркі на востраве Рэюньён | |
| Змяшаныя аб'екты | Раён гары Мон-Пердзю у Пірэнеях (сумесна з Іспаніяй) | |