Анжэлка Марціч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анжэлка Марціч
харв.: Anđelka Martić
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 мая 1924(1924-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 2020(2020-11-11) (96 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, перакладчыца
Мова твораў харвацкая мова
Прэміі
Узнагароды
ордэн Усмешкі

Анжалка Марціч (харв.: Anđelka Martić; нар. 1 мая 1924, Заграб, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў — 11 лістапада 2020, Заграб, Харватыя) — харвацкая пісьменніца і перакладчыца літаратуры.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анжалка Марціч нарадзілася ў Заграбе, другой з траіх у сям’і дзяцей. Яе бацька памёр маладым у 1933 годзе, і хваравітая маці спрабавала звесці канцы з канцамі. Дзяўчынка праводзіла ўвесь час з бабуляй і дзядулем у сельскай мясцовасці. Гэтыя візіты сталі адным з яе галоўных літаратурных матываў. На мяжы Другой сусветнай вайны Анжэлка скончыла сярэднюю школу. Пасля таго, як яе брат, актывіст супраціву, быў выкрыты і захоплены ў палон у 1941 годзе харвацкай марыянеткавай міліцыяй і пакараны ў лютым 1942 года ў канцлагеры Ясенавац, яна далучылася да партызан і служыла ваенным карэспандэнтам[2]. У канцы вайны ўдзельнічала ў вызваленні Бялграда.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Марціч найбольш вядомая дзякуючы ваеннай прозе для дзяцей, асабліва дзякуючы раману «Пірга» аб дружбе хлопчыка і сіраты-казулі ў віхуры Другой сусветнай вайны. Яе першыя вершы былі апублікаваныя ў часопісе Kulturni prilozi. Пасля вайны яна працавала журналістам у рэдакцыях газет VJESNIK і Omladinski Borac і дзіцячага часопіса Піянер. Была галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса «Радасць» і галоўным рэдактарам выдавецтва «Наша дзетка». Яна — член харвацкай асацыяцыі пісьменнікаў з 1954 года.

Анжалка Марціч пісала вершы, дзіцячыя кнігі і тэксты да кніжак з малюнкамі. Яна з’яўляецца самым выбітным аўтарам харвацкай ваеннай прозы для дзяцей. Некалькі яе прац — гэта аўтабіяграфічныя кнігі і фантастычная проза ў лепшых традыцыях харвацкай пісьменніцы Іваны Брліч-Мажураніч. У сваім рамане «Пірга», напісаным ад першай асобы, яна распавядае лірычную гісторыю пра вайну, у якой усе істоты пакутуюць без розніцы.

Яе творы перакладзены на замежныя мовы — ад польскай, чэшскай, рускай і італьянскай да эсперанта, кітайскай і персідскай.[3] Сама яна пераклала шэраг кніг на славенскую мову.

Апублікаваныя працы:

  • Mali konjovodac i druge priče — Заграб, 1951 год
  • Белкан — Заграб, 1951 год
  • Пірга — Заграб, 1953 год
  • Jezero u planini — Заграб, 1956 год
  • Vuk na Voćinskoj cesti — Заграб, 1956 год
  • U vihoru — Заграб, 1958 год
  • Dječak i šuma — Заграб, 1960 год
  • Kurir Dragan i njegovo konjče — Сараева, 1961 год
  • Neugasivi životi — Заграб, 1961 год
  • Малі борац — Заграб, 1964 год
  • Proljeće, mama i ja — Заграб, 1968 год
  • Баба Ката — Заграб, 1971 год
  • Djedica Pričalo i čarobni vrutak — Заграб, 1977 год
  • Шашаві Дані — Заграб, 1978 год
  • Mali konjovodac — Заграб, 1985 год
  • Izabrana djela in Pet stoljeća hrvatske književnost — Заграб, 1991 год
  • Zarobljenik šumske kuće — Заграб, 1999 год
  • Tri lisice i šumski car — Заграб, 2002 год
  • Dječak div i druge bajke — Заграб, 2002 год

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Польскі ордэн усмешкі.
  • За сваю літаратурную дзейнасць Анжалка Марціч была ўзнагароджана югаслаўскім ордэнам працы з залатым вянком.
  • Югаслаўскі ордэн «За адвагу» за выратаванне параненага таварыша.
  • У 1973 годзе яна атрымала ордэн усмешкі — унікальную ўзнагароду ад імя дзяцей Польшчы.

Зноскі

  1. Gradska groblja Zagreb - Tražilica pokojnika Праверана 7 снежня 2022.
  2. Jovanović. Anđelka Martić: Zagreb je bio izvan sebe od sreće zbog ulaska partizana. www.portalnovosti.com (8 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.
  3. Umrla je književnica Anđelka Martić, poznata je po romanu Pirgo i prozi za djecu (харв.). Jutarnji list (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2020. Праверана 12 лістапада 2020.