Антыб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Антыб
фр.: Antibes
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
  • 26,48 км²[1]
Вышыня цэнтра
0 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 75 130 чал. (1 студзеня 2021)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
06160[3] і 06600[3]
Афіцыйны сайт
Антыб на карце Францыі
Антыб (Францыя)
Антыб

Антыб (фр.: Antibes, акс.: Antíbol) — курортны горад на Лазурным Беразе, дэпартамент Прыморскія Альпы, рэгіён Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, Францыя. Насельніцтва — 75 456 жыхароў (2013). Размешчаны на мысе Гаруп Міжземнага мора паміж Канамі і Ніцай. У Антыбе найвялікшы (паводле сумарнага танажу) яхтавы порт на Лазурным Беразе. Пабудаваны ён у шасцідзясятыя гады XX стагоддзя на месцы рымскай гавані. Насамрэч гэта не адзін, а цэлых пяць партоў — Вабан, Галіс, Крутон, Аліўет, Саліс. Разам з мысам Антыб (фр.: Cap d'Antibes) і мястэчкам Жуан-ле-Пен (фр.: Juan-les-Pins) складае адзіную адміністрацыйную адзінку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У VI стагоддзі да нашай эры грэчаскія мараплаўцы выявілі ўтульную бухту і заснавалі на яе берагах горад Антыполіс (горад, размешчаны наадварот). Мелася на ўвазе — наадварот, праз бухту, ад Нікеі (Ніцы). Антыполіс быў заснаваны як калонія Масаліі (цяперашні Марсель). У часы Рымскай імперыі горад з’яўляўся важным пунктам на шляху з Рыма ў Галію. Ён доўгі час быў адзіным умацаваным горадам на ўзбярэжжы ад Марселя да Італіі.

У II стагоддзі ў горадзе была заснаваная біскупская кафедра і ён стаў называцца Антыгуль, а з часам — Антыб. У Сярэдневякоўе горад належаў Савоі, а з 1481 года — Францыі.

Эканоміка і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У Антыбе швартуюцца самыя выкшталцоныя яхты з тых, што падыходзяць да Лазурнага Берага. Уладальнікі іх не схільныя афішаваць сябе і сваю ўласнасць.

У Антыбе існуе парфумерная вытворчасць. У горадзе захаваліся рэшткі рыбаперапрацоўчай прамысловасці, але яна значна скарацілася. У горадзе ёсць чыгуначны вакзал.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]