Антычны храм (Сан-Сусі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Антычны храм
ням.: Antikentempel

52°24′08″ пн. ш. 13°01′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Карл фон Гонтард[d]
Заснавальнік Фрыдрых II Вялікі
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антычны храм (ням.: Antikentempel) — невялікага памеру маноптар у заходняй частцы парку Сан-Сусі ў Патсдаме. Пабудаваны пры Фрыдрыху Вялікім па праекце Карла фон Гонтарда для захоўвання каралеўскай калекцыі твораў антычнага мастацтва, манет і гем. Будынак быў пабудаваны ў 17681769 гадах каля Новага палаца, на поўнач ад галоўнай алеі парку як пандан да Храма дружбы. З 1921 года Антычны храм выконвае функцыю маўзалея для членаў дому Гогенцолернаў і закрыты для доступу публікі.

Музей[правіць | правіць зыходнік]

Як і карцінная галерэя Сан-Сусі, Антычны храм першапачаткова праектаваўся як музей, і ў часы Фрыдрыха Вялікага яго можна было агледзець па папярэдняй дамоўленасці з кашталянам Новага палаца. У экспазіцыі апроч дзясяткаў прадметаў антычнага мастацтва малых формаў (мармуровыя урны, бронзавыя статуэткі, інструменты, гіркі, кераміка), на мармуровых пастаментах былі пастаўлены дзесяць мармуровых статуй у чалавечы рост, так званая «сям’я Лікамеда». Іх Фрыдрых Вялікі набыў у французскага кардынала Мельхіёра дэ Паліньяка. На пяцідзесяці пазалочаных кансолях размяшчаліся мармуровыя, базальтавыя і бронзавыя бюсты, 31 з якіх таксама былі набыты ў Паліньяка. Астатнія прыбылі ў Патсдам з Байрэйта, з фондаў любімай сястры Фрыдрыха і прыхільніцы антычнасці Вільгельміны Прускай. Бакавы кабінет, увайсці ў які можна толькі праз дзверы з асноўнай круглай залы, прызначаўся для экспазіцыі калекцыі манет і гем, набытай у барона Філіпа фон Штоша. У чатырох шафах з кедравага дрэва знаходзілася больш 9200 залатых, сярэбраных і бронзавых манет, 4370 гем і камей, 48 мармуровых, тэракотавых і бронзавых рэльефаў, а таксама кнігі па археалогіі з бібліятэкі Фрыдрыха Вялікага.

Мемарыял[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых Вільгельм II, які ўзышоў на прускі трон у 1797 годзе, ва ўказе свайму кабінету ад 1 верасня 1798 года распарадзіўся «… у мэтах спрыяння вывучэнню старажытнасцей і мастацтва … аб’яднаць збор медалёў і антычнасці з Антычнага храма ў Патсдаме з падобнымі калекцыямі ў Берліне і даручыць Акадэміі навук…». У тым жа годзе збор манет і гем пераехаў у антычны кабінет Гарадскога палаца. Скульптуры, якія заставаліся ў храме пасля паражэння Прусіі ў бітве пры Іене і Аўэрштэце ў 1806 годзе, пры французскай акупацыі па загадзе Напалеона былі вывезены ў якасці трафеяў у Францыю. У Прусію яны вярнуліся ў 1815 годзе і пасля рэстаўрацыі ў майстэрні скульптара Крысціяна Даніэля Раўха размясціліся ў Старым музеі ў Берліне, які адкрыўся ў 1830 годзе.

У спусцелым Антычным храме па загадзе Фрыдрыха Вільгельма III у чэрвені 1828 года была выстаўлена другая версія створанага Крысціянам Даніэлем Раўхам саркафага памерлай 19 ліпеня 1810 года каралевы Луізы Мекленбург-Стрэліцкай (арыгінал — у маўзалеі палацавага парку Шарлотэнбург у Берліне). У 1877 годзе саркафаг быў перанесены з Антычнага храма ў адкрыты для доступу публікі музей Гогенцолернаў у берлінскім палацы Манбіжу, разбураным у Другую сусветную вайну.

Планы рэканструкцыі[правіць | правіць зыходнік]

Антычны храм на паштоўцы з партрэтам імператрыцы Аўгусты Вікторыі. Пасля 1921 года

Пры Вільгельме II Антычны храм планавалася выкарыстоўваць у якасці прыдворнай капліцы. Архітэктар Эрнст Эберхард фон Інэ падрыхтаваў некалькі праектаў. Першы з іх прадугледжваў афармленне ў стылі італьянскага рэнесансу, другі — у класіцыстычным стылі. Праекты не былі рэалізаваны праз пачатак Першай сусветнай вайны. Не было выканана і ўказанне ператварыць будынак у пахавальню імператарскай сям’і. Тым не менш, імператрыца Аўгуста Вікторыя ў адпаведнасці з яе пажаданнем была пахавана 19 красавіка 1921 года ў Антычным храме, які аж да 1940-х гадоў быў месцам пахавання некалькіх Гогенцолернаў.

Маўзалей[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр’ер Антычнага храма, меркавана 1940

год

У Антычным храме пахаваны пяць членаў дому Гогенцолернаў:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Generaldirektion der Stiftung Schlösser und Gärten Potsdam-Sanssouci (Hrsg.): Potsdamer Schlösser und Gärten. Bau- und Gartenkunst vom 17. bis 20. Jahrhundert. UNZE VG mbH, Potsdam 1993 ISBN 3-910196-14-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]