Франкская дзяржава
| Франкская дзяржава Francia, Frankia імперыя, каралеўства |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Сталіца | Ахен | ||||||||
| Мова | франкская, лацінская | ||||||||
| Дынастыя | Меравінгі, Каралінгі | ||||||||
| Каралі | |||||||||
| - V стагоддзе-800 | Спіс каралёў Францыі | ||||||||
| Імператар Захаду | |||||||||
| - 800-814 | Карл Вялікі | ||||||||
| - 814-840 | Людовік I Набожны | ||||||||
| - 840-855 | Лотар I | ||||||||
Франкская дзяржава (каралеўства; фр.: royaumes francs, лац.: regnum (imperium) Francorum), радзей Франкія (лац.: Francia) — умоўная назва дзяржавы ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе з V па IX стагоддзі, якая ўтварылася на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі адначасова з іншымі варварскімі каралеўствамі. Гэта тэрыторыя была населена франкамі пачынаючы з III стагоддзя. З прычыны бесперапынных ваенных паходаў маярдома франкаў Карла Мартэла, яго сына Піпіна Кароткага, а таксама ўнука Карла Вялікага, тэрыторыя імперыі франкаў да пачатку IX стагоддзя дасягнула самых вялікіх памераў у перыяд свайго існавання.
З прычыны традыцыі падзяляць спадчыну паміж сынамі, тэрыторыя франкаў толькі ўмоўна кіравалася як адзіная дзяржава, фактычна яна была падзелена на некалькі падпарадкаваных каралеўстваў (regna). Колькасць і размяшчэнне каралеўстваў змянялася з цягам часу, і першапачаткова Франкіяй звалася толькі адно каралеўства, а менавіта Аўстразія, якое размяшчалася ў паўночнай частцы Еўропы на рэках Рэйн і Маас; тым не менш, часам у гэта паняцце ўключалі і каралеўства Нейстрыя, што знаходзілася на поўнач ад ракі Луара і на захад ад рэкі Сена. З цягам часу ўжыванне назвы Франкія ссоўвалася ў кірунку да Парыжа, якая ўсталявалася ў выніку над вобласцю басейна ракі Сены, якая атачала Парыж (у нашы дні вядомай пад імем Іль-дэ-Франс), і дала сваё імя ўсяму каралеўству Францыя.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 16. – Мн., 2003.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франкская дзяржава