Рэканкіста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэканкіста (ісп. і парт. ісп.: Reconquista, адваёўванне) — працэс заваявання маўрытанскіх каралеўстваў на Пірэнейскім паўвостраве хрысціянамі, а таксама, у шырокім разуменні, наступныя ганенні і прымусовае хрышчэнне мусульман і іудзеяў. Хрышчоных маўраў звалі «Марыскі», а хрышчоных іудзеяў — «Мараны». Функцыя прымусу да хрышчэння і сачэння за тым, каб новазвернутыя хрысціяне не вызнавалі свае ранейшыя культы, была ўскладзена на інквізіцыю. Хрышчоныя марыскі і мараны (калі яны пазней не былі спаленыя па абвінавачваннях у звароце да ранейшай веры) у Іспаніі растварыліся бясследна. У Партугаліі жа нашчадкі хрышчоных яўрэяў, з'яўляючыся каталікамі, тым не менш захоўваюць сваю самасвядомасць. У цяперашні час гэта, галоўным чынам, людзі з заможных слаёў насельніцтва, якія пражываюць у раёне горада Порту. Іх можна адрозніць ад астатняга насельніцтва Партугаліі па характэрных прозвішчах.

Рэканкіста пачалася ў раёне Кавадонгі сённяшняй Астурыі, якая адзіная не была заваявана маўрамі. Яе ініцыяваў князь Пелаё у 722. Рэканкіста ішла з пераменным поспехам, што звязана з тым, што феадальныя звады прымушалі хрысціянскіх уладароў дужацца адзін з адным і са сваімі васаламі. Здараліся і відавочныя няўдачы, напрыклад бітва пры Аларкосе. Скончылася рэканкіста ў 1492, калі Фердынанд II Арагонскі і Ізабела I Кастыльская выгналі апошняга маўрытанскага ўладара з Іберыйскага паўвострава. Яны аб'ядналі большую частку Іспаніі пад сваёй уладай (Навара была ўключана ў склад Іспаніі ў 1512).

Барацьба супраць маўраў, зрэшты, не ўтрымлівала хрысціянскія каралеўствы ад дужання адно з адным або заключэнняў часовых саюзаў з ісламскімі ўладарамі. Маўрытанскія каралі часта мелі хрысціянскіх жонак або маці. Пазней у Кастыліі было досыць ваеннай моцы заваяваць апошняе каралеўства Гранаду, але яна доўга аддавала перавагу замест гэтага атрымліваць даніну. Гандаль праз Гранаду складаў галоўны шлях афрыканскага золата ў сярэдневяковую Еўропу.

У час Крыжовых паходаў барацьба супраць маўраў успрымалася як бітва за ўвесь хрысціянскі мір. Рыцарскія ордэны, такія як тампліеры, былі створаныя для барацьбы з маўрамі, а Папы Рымскія заклікалі еўрапейскіх рыцараў да барацьбы на Іберыйскім паўвостраве. Існуе шырокая арабская літаратура, якая апісвае выгнанне арабскага насельніцтва паўвострава, якое яны лічылі (і лічаць) сваёй радзімай. У цяперашні час у асяроддзі мусульманскіх экстрэмістаў, асабліва арабскіх (Усама бэн Ладэн), распаўсюджана перакананне, што з хрысціянскімі заваяваннямі мусульманскіх зямель (у тым ліку і з акупацыяй Пірынейскага паўвострава) трэба змагацца аж да поўнага вызвалення гэтых тэрыторый і вяртання іх у мусульманскі мір.

Этна-сацыяльныя групы насельніцтва Пірэнэйскага паўвострава ў час Рэканкісты[правіць | правіць зыходнік]

  • Маўры, уключалі ўласна афрыканскіх мусульман: арабаў, якія складалі малалікую (1-3 %) і высока прывілеяваную эліту халіфата; а таксама бербераў, якія выконвалі ролю наймітаў у войску і дробных службоўцаў мусульманскага дзяржаўнага апарата, якія гаварылі на берберскай мове і карысталіся арабскай мовай у афіцыйным асяроддзі (5 %-10 %)
  • Мувалады, хрысціяне раманскага паходжання, якія прынялі іслам і практычна цалкам зліліся з мусульманамі (5 %)
  • Мудэхары, сяляне і рамеснікі мусульмане, пакінутыя ў захопленых хрысціянамі землях.
  • Рэнегаты, нядаўна былыя хрысціяне, якія прынялі іслам і ваявалі на баку мусульман
  • Марыскі, сяляне і рамеснікі мусульмане, якія добраахвотна або гвалтоўна перайшлі ў хрысціянства на падкантрольных хрысціянам землях
  • Сефарды, групы раманамоўных яўрэяў Пірэнэйскага паўвострава
  • Мараны, групы ахрышчаных раманамоўных яўрэяў Пірэнэйскага паўвострава
  • Масарабы, групы раманамоўных хрысціян еўрапейскага паходжання, якія пражывалі на падкантрольных мусульманам землях.
  • Хрысціяне, групы раманамоўных хрысціян-католікаў еўрапейскага паходжання, які дамінавалі на поўначы краіны.
  • Спрадвечныя хрысціяне, прывілеяваныя групы раманамоўных нашчадкаў хрысціян-католікаў, пачынаючы з апошняга этапу Рэканкісты.

Пераносныя значэнні[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 20 стагоддзя ў розных рэгіёнах міру ў паняцця Рэканкіста ўзніклі новыя значэнні.

Мексіка і ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце Рэканкіста часта выкарыстоўваецца ў ультраправых, кансерватыўных палітычных кругах ЗША для апісання дэмаграфічнай сітуацыі на паўднёвым-захадзе краіны, дзе, у выніку бескантрольнай нелегальнай міграцыі за апошнія дзесяцігоддзі, мексіканцы і іншыя выхадцы з Лацінскай Амерыкі ізноў сталі большасцю насельніцтва. Для даведкі, тэрыторыя паўднёвага захаду да вайны 1848 г. з'яўлялася мексіканскай тэрыторыяй з хай і малалікім (каля 50.000), але ўсё ж іспанамоўным насельніцтвам. Паражэнне Мексікі ў вайне прывяла да наплыву сюды белых англамоўных перасяленцаў, якія абсалютна пераважалі ў рэгіёне да канца 1970-х гадоў, але пачалі здаваць свае пазіцыі ў апошнія гады.

Манрэаль і Квебек у Канадзе[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце Рэканкіста таксама нярэдка можна сустрэць у англа- і франкамоўных публікацыях Канады і ЗША, якія апісваюць развіццё дэмалінгвістычнай сітуацыі ў сучаснай правінцыі Квебек, асабліва датычна галоўнага мегаполіса правінцыі, а некалі найвялікшага горада краіны (цяпер другога па велічыні пасля Таронта) — Манрэаля. Для даведкі, тэрыторыя сучаснага Квебека і Манрэаля да 1759 г. (гл. Новая Францыя) з’яўлялася французскай тэрыторыяй з хай і нешматлікім (каля 60.000), але ўсё ж франкамоўным каталіцкім насельніцтвам. Паражэнне Францыі ў вайне з Вялікабрытаніяй прывяло да наплыву ў Манрэаль белых англамоўных перасяленцаў, якія абсалютна пераважалі ў горадзе канца 1930-х гадоў, але асабліва пачалі здаваць свае пазіцыі ў апошнія гады з развіццём квебекскага нацыяналізму і прыняцця такіх законаў як Хартыя французскай мовы, якія аднавілі французскае аблічча Манрэаля. Англамоўнае насельніцтва складае па дадзеных за 2006 толькі 12,5 % насельніцтва горада і 8,2 % насельніцтва правінцыі.