Аркадзь Бяйнусавіч Мігдал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аркадзь Бенядыктавіч (Бяйнусавіч) МІГДАЛ (11 сакавіка 1911, Ліда9 лютага 1991, Масква) — савецкі фізік-тэарэтык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аркадзь Бяйнусавіч Мігдал нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасля заканчэння школы паступіў у Ленінградскі ўніверсітэт, адкуль яго выгналі ў 1931 за «непралетарскае паходжанне». У 1933 быў арыштаваны, яго выпусцілі праз семдзесят дзён.

У канцы 1930-х гг. будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяння нейтронаў з атамамі. У выніку ім быў развіты арыгінальны метад «устрэсвання», які прынёс аўтару заслужаную вядомасць.

У 1943–45 А. Б. Мігдал працаваў у Інстытуце фізічных праблем АН СССР, з 1944 прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. У 1945–71 у Інстытуце атамнай энергіі, у 1947 быў апанентам на абароне кандыдацкай дысертацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 працуе ў Інстытуце тэарытычнай фізікі АН СССР.

Член-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966).

Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

А. Б. Мігдал — заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізіцы і фізіцы металаў. Развіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьвання ядраў і тэорыю іанізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага рассейвання на тармазное выпраменьванне і развіў метад рашэння квантавай задачы многіх целаў. Дастасаваў тэорыю звышправоднасці да пытанняў будовы ядраў і вылічыў моманты інерцыі цотных і няцотных ядраў. Развіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненні метадаў квантавай тэорыі поля. Даследаваў праблему палярызацыі і вакууму ў моцных магнітных палях.

У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэнні, як асаблівасць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]