Артазіэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Артазіэ — натуральны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXXV.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў знойдзены 11 снежня 2001 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 9. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў імя адной з ор у старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Артазіэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 20.720.000 км. за 622,56 дня. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2808. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 145,9 °. Належыць да групы Ананке.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Артазіэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,1 m.