S/2003 J 23

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

S/2003 J 23 — натуральны спадарожнік Юпітэра.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

S/2003 J 23 быў знойдзены 6 лютага 2003 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда. Спадарожнік пакуль не атрымаў афіцыйнай назвы.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

S/2003 J 23 здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.563.000 км за 732 дня, 10 гадзін і 32 хвіліны. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2714. Нахіл рэтраграднай арбіты 146,314 °. Належыць да групы Пасіфэ.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр S/2003 J 23 складае ў сярэднім каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца ў 2,6 г/см³. Як мяркуецца, складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,6 m.