Касмічная праграма «Вояджэр»
Во́яджэр або вая́джэр (анг. voyager - вандроўнік) — серыя амерыканскіх касмічных апаратаў для даследавання далёкіх планет Сонечнай сістэмы. Таксама назва адпаведнай праграмы.
Праграма лічыцца адной з самых паспяховых у гісторыі міжпланетных даследаванняў. Абодва «Вояджэры» ўпершыню перадалі якасныя здымкі Юпітэра і Сатурна, а «Вояджэр-2» упершыню дасягнуў Нептуна і Урана. «Вояджэры» сталі трэцім і чацвёртым касмічнымі апаратамі, якія пакінулі межы Сонечнай сістэмы (першымі двума былі «Піянер-10» і «Піянер-11»).
Апараты серыі «Вояджер» — даволі буйныя машыны. Гэта высакааўтаномныя робаты-зонды, абсталяваныя ўласнымі энэргаўстаноўкамі, ракетнымі рухавікамі, кампутарамі, сістэмамі радыёсувязі, кіраванні і навуковымі прыборамі для даследавання планет, агульнай масай каля 815 кг.
Апараты былі створаныя ў Лабараторыі рэактыўнага руху (анг. Jet Propulsion Laboratory — JPL) НАСА.
[правіць] Гісторыя стварэння
Ідэя праграмы ўпершыню з'явілася ў канцы 60-х гадоў, незадоўга да запуску першых пілатуемых апаратаў да Месяца і апаратаў «Піянер» да Юпітэра.
Першапачаткова планавалася даследаваць толькі Юпітэр і Сатурн. Аднак дзякуючы таму, што ўсё планеты-гіганты ўдала размясціліся ў параўнальна вузкім сектары Сонечнай сістэмы («парад планет»), стала магчымым выкарыстанне гравітацыйных манеўраў для аблёту ўсіх вонкавых планет, з выняткам Плутона. Адпаведна была разлічаная траекторыя палёту, хоць афіцыйна вывучэнне Ўрана і Няптуна не ўваходзіла ў задачы місій (палётаў); для гарантаванага дасягнення гэтых планет патрэбнымі былі б даражэйшыя апараты з лепшай надзейнасцю.
Пасля таго, як Вояджэр-1 паспяхова выканаў праграму даследавання Сатурна і яго спадарожніка Тытана, было прынята канчатковае рашэнне накіраваць Вояджэр-2 да Урана і Няптуну. Дзеля патрэбнага змянення траекторыі давялося адмовіцца ад блізкага пралёту Тытана.
[правіць] Глядзі таксама
[правіць] Спасылкі
| Юпітэр | ||
|---|---|---|
| Характарыстыкі | Атмасфера (Вялікая чырвоная пляма · Белыя авалы · Авал BA) · Магнітасфера · Кольцы | |
| Спадарожнікі | ||
| Даследаванні | Праект «Піянер» (Піянер-10 · Піянер-11) · Праект «Вояджэр» (Вояджэр-1 · Вояджэр-2) · Уліс · Галілеа · Касіні · New Horizons · Юнона · Europa Jupiter System Mission | |
| Іншае | Камета Шумейкераў — Леві 9 · Падзенне на Юпітэр нябеснага цела, 2009 · Спіс астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Юпітэра · Бог Юпітэр · Траянскія астэроіды Юпітэра ·Вялікая рэнтгенаўская пляма | |
| Глядзіце таксама: Катэгорыя:Планета Юпітэр · Сонечная сістэма | ||
