Галілеевы спадарожнікі
Галілеевы спадарожнікі — 4 найбуйнейшыя спадарожнікі Юпітэра: Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста (у парадку аддалення ад Юпітэра). Яны ўваходзяць у лік найбуйнейшых спадарожнікаў Сонечнай сістэмы і могуць назірацца ў невялікі тэлескоп.
Спадарожнікі былі адкрыты Галілеа Галілеем 7 студзеня 1610 года (першае назіранне) з дапамогай яго першага ў гісторыі тэлескопа. На адкрыццё спадарожнікаў прэтэндаваў таксама нямецкі астраном Сімон Марыус, які назіраў іх у 1609, але своечасова не апублікаваў дадзеныя пра гэта. Ёсць таксама некаторыя падставы меркаваць, што спадарожнікі Юпітэра былі вядомыя астраномам інкаў.
Назвы галілеевых спадарожнікаў былі прапанаваны Сімонам Марыусам у 1614, аднак на працягу доўгага часу яны практычна не выкарыстоўвалася. Галілей назваў чатыры адкрытыя ім спадарожніка «планетамі Медычы» (у гонар чатырох братоў Медычы) і прысвоіў ім парадкавыя нумары. Толькі з сярэдзіны XX стагоддзя звыклыя нам назвы сталі агульнаўжывальнымі.
Галілеевыя спадарожнікі названыя ад імя персанажаў старажытнагрэчаскай міфалогіі - палюбоўніц Зеўса (Ганімед - палюбоўнік). Марыус даў такія назвы, бо Юпітэр - аналаг Зеўса ў рымскім пантэоне.
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|
| Юпітэр | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Характарыстыкі | Атмасфера (Вялікая чырвоная пляма · Белыя авалы · Авал BA) · Магнітасфера · Кольцы | ||||||
| Спадарожнікі |
|
||||||
| Даследаванні | Праект «Піянер» (Піянер-10 · Піянер-11) · Праект «Вояджэр» (Вояджэр-1 · Вояджэр-2) · Уліс · Галілеа · Касіні · New Horizons · Юнона · Europa Jupiter System Mission | ||||||
| Іншае | Камета Шумейкераў — Леві 9 · Падзенне на Юпітэр нябеснага цела, 2009 · Спіс астэроідаў, якія перасякаюць арбіту Юпітэра · Бог Юпітэр · Траянскія астэроіды Юпітэра ·Вялікая рэнтгенаўская пляма | ||||||
| Глядзіце таксама: Катэгорыя:Планета Юпітэр · Сонечная сістэма | |||||||