Артур Мілер
Артур Эшэр Мілер (анг. Arthur Asher Miller, 17 кастрычніка, 1915 - 10 лютага, 2005) — вядомы амерыканскі драматург 20-га стагоддзя. Нарадзіўся ў Нью-Ёрку. Найбольш вядомыя яго п'есы "Смерць каміваяджэра" (Death of a Salesman) і "Салемскія ведзьмы" (The Crucible). Артур Мілер лічыцца найбольш уплывовым драматургам 20-га стагоддзя ў Амерыцы. Таксама вядомы тым, што яго жонкай была Мэрылін Манро.
Біяграфія [правіць]
Артур Мілер нарадзіўся і гадаваўся у Нью-Ёрку ў сям'і яўрэйскіх імігрантаў, якія паходзілі з Польшчы. Сям'я жыла ў дарагой кватэры на Манхэтане каля Цэнтральнага парку, пакуль бацька не страціў грошы падчас Вялікай амерыканскай дэпрэсіі.
Мілер скончыў Мічыганскі ўніверсітэт у спецыяльнасці журналістыка. Пачаў пісаць п'есы яшчэ ва ўніверсітэце. У 1949 годзе за п'есу "Смерць каміваяджэра" атрымаў прэмію Пуліцэра і іншыя прэстыжныя ўзнагароды. У 1953 годзе выдаў п'есу "Салемскія ведзьмы", якая таксама набыла вялікую папулярнасць, у тым ліку на Брадвеі.
У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Мэрылін Манро (гэта быў яго другі шлюб). Развяліся яны ў 1961 годзе.
Таксама ў 1956 годзе Артур Мілер быў выкліканы на слуханні ў Кангрэс ЗША і абінавачваўся ў сувязях з камуністычнай партыяй. Ён падаў апеляцыю, і ў 1958 яна была задаволеная - з яго знялі падазрэнні.
Памёр ва ўзросце 89 гадоў ў мястэчку Роксбуры, штат Канектыкут, з прычыны спынення сэрца.
П'есы [правіць]
- 1936 Honors at Dawn (Ушанаванне на золку)
- 1944 The Man Who Had All the Luck (Чалавек, які меў поўную ўдачу)
- 1947 All My Sons (Усе мае сыны)
- 1949 Death of a Salesman (Смерць каміваяджэра)
- 1953 The Crucible (Салемскія ведзьмы)
- 1955 A Memory of Two Mondays (Успамін пра два панядзелкі)
- 1955 A View from the Bridge (Від з маста)
- 1964 After the Fall (Пасля падзення)
- 1965 Incident at Vichy (Інцыдэнт у Вічы)
- 1968 The Price (Цана)
- 1972 The Creation of the World and Other Business (Стварэнне сьвету і іншыя справы)
- 1977 The Archbishop's Ceiling (Столя ацыбіскупа)
- 1981 The American Clock (Амерыканскі гадзіннік)
- 1982 Elegy For a Lady (Элегія для лэдзі)
- 1982 Some Kind of Love Story (Нейкая любоўная гісторыя)
- 1986 Danger: Memory! (Небяспека: Памяць!)
- 1991 The Ride Down Mt. Morgan (Прагулка ўніз з гары Моргана)
- 1993 The Last Yankee (Апошні янкі)
- 1994 Broken Glass (Разбітае шкло)
- 1998 Mr. Peters' Connections (Сувязі містэра Пітэрса)
- 2004 Resurrection Blues (Журбота ўваскрасае)
- 2004 Finishing the Picture (Сканчваючы малюнак)
