Архаічны перыяд у Паўночнай Амерыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архаічны перыяд
мезаліт - ранні неаліт
Каменныя прылады архаічнага перыяда ў Масачусетсе
Геаграфічны рэгіён Паўночная Амерыка
Лакалізацыя ЗША, Канада
Датаванне 1 тысячагоддзе да н.э.1 тысячагоддзе н.э.
Носьбіты індзейцы
Тып гаспадаркі паляванне і збіральніцтва
Пераемнасць
Каменны перыяд Лясны перыяд
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архаічны перыяд (англ.: Archaic period), часам мезаіндзейскі перыяд (англ.: Meso-Indian period) — стадыя развіцця археалагічных культур ў дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на поўнач ад Мексікі на працягу прыкладна 8 тысячагоддзя да н. э. — пачатку 1 тысячагоддзя да н. э.

Вылучэнне[правіць | правіць зыходнік]

Архаічны перыяд быў упершыню вылучаны ў 1958 г. амерыканскімі археолагамі Філіпам Філіпсам і Горданам Уілі на падставе папярэдніх даследаванняў паўднёвага ўсходу ЗША. За пачатак быў прыняты час знікнення Берынгіі і канец міграцыі палеаіндзейцаў у Паўночную Амерыку. Заканчэннем першапачаткова лічылі ўзнікненне курганных культур, з'яўленне земляробства і керамікі. Такім чынам у агульнасусветнай перыядызацыі архаічны перыяд супадаў з эпохамі мезаліту — ранняга неаліту.

Параўнальнае даследаванне з Месаамерыкай і пазнейшыя раскопкі культур Поверці-Пойнт і Уотсан-Брэйк паказалі, што курганыя культуры ўзніклі значна раней за распаўсюджанне земляробства і керамікі. У гэтай сувязі некаторыя археолагі сталі вылучаць самастойную стваральную стадыю (англ.: Formative stage), якую датавалі ніжнімі межамі ад сярэдзіны 4 тысячагоддзя да н. э. да канца 2 тысячагоддзя да н. э. і верхнімі — каля сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э.

Перыядызацыя[правіць | правіць зыходнік]

Архаічны перыяд прынята падзяляць на некалькі стадый:

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]