Алеуты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Алеуты
Aleut.jpg
Алеуты ў традыцыйнай адзежы
Сучасны арэал рассялення і колькасць

Усяго: 3400 (ацэнка)[4]
Flag of the United States.svg ЗША:
2800 (ацэнка)[1]

Сцяг Расіі Расія:
482 (перапіс, 2010)[2]

  • Камчацкі край:
    401 (2010)[3]
Мова

англійская, руская, алеуцкая

Рэлігія

праваслаўе, шаманізм, анімізм

Уваходзіць у

эскімоска-алеуцкая сям'я

Роднасныя народы

эскімосы (інуіты)

Алеуты (саманазва: унанган) — карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў, паўднёва-заходняй аканечнасці п-ва Аляска і некаторых прылеглых да яго дробных астравоў.

Змест

[правіць] Колькасць і рассяленне

У ЗША да алеутаў належыць каля 2,8 тыс. чал., таксама алеутамі называе сябе частка эскімосаў паўднёва-заходняй Аляскі. У Расіі алеуты жывуць на Камандорскіх астравах, агульная колькасць — каля 0,5 тыс. чал.

[правіць] Мова

Алеуцкая мова належыць да эскімоска-алеуцкай сям'і. Пераважная частка алеутаў перайшла на англійскую (у ЗША) і рускую (у Расіі) мовы.

[правіць] Гісторыя

Продкі алеутаў паходзяць верагодна з Паўночна-Усходняй Азіі. Засяленне асноўнай часткі іх тэрыторыі адбывалася ва ўмовах міграцыі народаў Азіі ў Амерыку 10-12 тыс. гадоў назад. Назва "алеуты" была дадзена рускімі пасля адкрыцця ў XVIII ст. Алеуцкіх астравоў. З 1799 тэрыторыя алеутаў кіравалася Руска-Амерыканскай кампаніяй, якая напачатку ХІХ ст. арганізавала перасяленне часткі алеутаў на незаселяныя да таго Камандорскія астравы і а-вы Прыбылава. У 1867 Алеуцкія астравы і Аляска прададзены ЗША.

[правіць] Традыцыйная культура

Асноўны традыцыйны занятак алеутаў да кантактаў з еўрапейцамі — паляванне на марскіх звяроў (коцікаў, сівучаў, каланаў і інш.) і рыбалоўства. Дапаможнае значэнне мела збіральніцтва. Вырабляліся прылады для палявання і рыбалоўства, зброя з каменя, косці, дрэва, абцягнутыя скурай лодкі — шматвёсельныя байдары і невялікія байдаркі. Паселішча звычайна складалася з 2—4 вялікіх паўзямлянак.

Адзенне і абутак выраблялі са скураў марскіх жывёл. Паляўнічыя насілі драўляныя капелюшы — канічныя, альбо з адкрытым верхам, з падоўжаным вялікім казырком, упрыгожаныя разной косцю, сівучовымі вусамі, пёрамі. Асноўная традыцыйная ежа — мяса марскіх звяроў і птушак, рыба (пераважна ў сырым выглядзе), марскія беспазваночныя, водарасці, ягады, карэнні.

Сярод традыцыйных вераванняў алеутаў характэрныя вера ў духаў, шаманства.

[правіць] Літаратура

  • Алеуты // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996.
  • Ляпунова Р. Алеуты // Народы России. М., 1994.
  • Turner M. Lucien. An Aleutian Ethnography. Ed. L. Raymond Hudson. Fairbanks: University of Alaska Press, 2008.
  • Veltre Douglas W. Aleut Unangax̂ Ethnobotany An Annotated Bibliography. Akureyri, Iceland: CAFF International Secretariat, 2006. ISBN 9979977809

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Joshuaproject. Aleut, Eastern of United States
  2. Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года. Праверана 16 снежня 2011.
  3. Усерасійскі перапіс насельніцтва 2010 года. Даныя паводле рэгіёнаў. Праверана 16 снежня 2011.
  4. Joshuaproject. Aleut

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах