Асот

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Асот
Blühende Acker-Gänsedistel.JPG
Асот палявы (Sonchus arvensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sonchus L., 1753

Сінонімы
Babcockia Boulos
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   38420
NCBI   50190
EOL   60801
GRIN   g:11287
IPNI   11058-1

Асот (Sonchus) — род кветкавых раслін сямейства астравых.

Адна-, двух- або шматгадовыя травяністыя расліны, рэдка паўкусты, звычайна з млечным сокам. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі язычковыя, жоўтыя, у кошыках, сабраных у агульнае суквецце. Плод — сямянка з чубком.

Налічваецца каля 70 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Афрыцы (некалькі відаў расце як пустазелле па ўсім свеце); на Беларусі сустракаюцца: асот палявы, або жоўты, асот агародны, асот шурпаты, асот балотны.

Большасць відаў — пустазелле, ёсць таксама харчовыя, кармавыя, лекавыя і меданосныя расліны.

Асотам часам называюць віды з роду бадзяк.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асот // БЭ ў 18 т. Т. 2. Мн., 1996.