Астравы Анамбас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Анамбас
Anambas
Анамбас і Натуна.gif
Каардынаты: Каардынаты: 3°05′00″ пн. ш. 106°02′00″ у. д. / 3.083333° пн. ш. 106.033333° у. д. (G) (O) (Я)3°05′00″ пн. ш. 106°02′00″ у. д. / 3.083333° пн. ш. 106.033333° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Паўднёва-Кітайскае мора
Колькасць астравоў 238
Агульная плошча 637,1 км²
Краіна Flag of Indonesia.svg Інданезія
Астравы Анамбас (Інданезія)
Астравы Анамбас
Насельніцтва (2010) 37 493 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 58,849 чал./км²
Знешні выгляд
Commons-logo.svgАнамбас на Вікісховішчы 

Астравы Анамбас (індан.: Kepulauan Anambas) — архіпелаг ў Паўднёва-Кітайскім моры. Уваходзіць у склад інданезійскай правінцыі Рыау. Агульная плошча - 637,1 км². Насельніцтва (2010 г.) - 37 493 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Анамбас ўяўляюць сабою групу з 238 дробных астравоў, якія размешчаны ў Паўднёва-Кітайскім моры ў 350 км на паўночны захад ад вострава Калімантан, у 980 км на поўнач ад Джакарты, у 8955 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Астравы з'яўляюцца часткай кантынентальнага шэльфа. Утвораны каля 8 тысячагоддзя да н. э. у выніку павышэння ўзроўню акіяна. Узбярэжжа большасці астравоў атачаюць каралавыя рыфы. На шэльфе каля Анамбас знойдзены значныя запасы прыроднага газу.

Клімат трапічны вільготны.На астравах захаваліся густыя першародныя лясы. Жывёльны свет прадстаўлены мноствам птушак, яшчаркамі, марскімі чарапахамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакладны час з'яўлення першых людзей на Анамбас не вядомы. У XVI - XVII стст. астравы занялі малайцы, перасяленцы з поўдня Малакскага паўвострава. Тут сфарміравалася манархічная дзяржава з цэнтрам на востраве Сіянтан. Яе ўладары былі сваякамі султанаў Джохар-Бару. Захавалася магільня аднаго з іх.

У 1949 г. астравы Анамбас увайшлі ў склад Інданезіі. У 1974 г. на іх з'явілася шмат бежанцаў з В'етнама, якія дабіраліся да далёкіх астравоў на звычайных лодках. Да 1992 г. большасць в'етнамцаў пакінула Анамбас, аднак засталіся нашчадкі ад сумесных шлюбаў і родавыя магільні.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

З-за геаграфічнай аддаленасці эканамічнае развіццё астравоў Анамбас адбываецца павольна. У апошнія дзесяцігоддзі найбольшую значнасць набыла здабыча прыроднага газу. Мясцовае насельніцтва традыцыйна займаецца земляробствам і рыбалоўствам. Улады імкнуцца развіваць турызм. На астравах пабудаваны аэрапорт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]