Атал III

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Атал III Філаметар Эвергет (Ἄτταλος Φιλομήτωρ Εὐεργέτης, Áttalos Philomḗtōr Euergétēs) (171 да н.э.133 да н.э.): цар пергамскі (138133 да н.э.), сын Атала II і Стратонікі. Быў, у 12 гадоў, прызнаны Еўменам II як законны сын, але, на думку Страбона, і пасля паўналетнасці Атала III кіраваў яго бацька Атал II.

Антычныя аўтары называлі Атала III «паўвар'ятам» і «дзіваком». Ён мала клапаціўся аб дзяржаве, а пераважна займаўся вывучэннем батанікі і пісаў кнігі на тэму садаводства. Пліній называў Атала III адным са знаўцаў сельскай гаспадаркі і медыцыны. Нарэшце, Атал III запісаў сваю дзяржаву Рыму, магчыма, каб пазбегнуць разбурэнняў і праліцця крыві.

Верагоднай выявай, відаць, з'яўляецца герма, якая захоўваецца ў Осла, і з'яўляе маладога чалавека ў лаўровым вянку з павязкай[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hansen, Esther V. (1971). The Attalids of Pergamon. Ithaca, New York: Cornell University Press; London: Cornell University Press Ltd. ISBN 0-8014-0615-3.
  • Kosmetatou, Elizabeth (2003) "The Attalids of Pergamon," in Andrew Erskine, ed., A Companion to the Hellenistic World. Oxford: Blackwell: pp. 159–174. ISBN 1-4051-3278-7. text
  • Christian Settipani, Les Ancêtres de Charlemagne (France: Éditions Christian, 1989).
  • Simon Hornblower and Tony Spawforth, Who's Who (Classical World), pg. 61.

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 
Папярэднік:
Атал II
Цар Пергама
137 да н.э.133 да н.э.
Пераемнік:
'