Ахова птушак Бацькаўшчыны
Ахова птушак Бацькаўшчыны — грамадская арганізацыя ў Беларусі, якая займаецца праблемамі арніталогіі і аховы прыроды Беларусі.
Змест |
[правіць] Гісторыя
[правіць] Асноўныя даты
- 1985 — створана Беларускае аддзяленне Усесаюзнага арніталагічнага таварыства
- 1992 — рэгіструецца Беларускае арніталагічнае таварыства
- 1993 — ствараецца Заходне-беларускае таварыства аховы птушак
- 1995 — адкрыццё беларускай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі беларуска-нямецкай экспедыцыей
- 1997 — Першая міжнародная канферэнцыя па захаванню нізінных балот і пойм Палесся.
- 1998 — устаноўчы з'езд рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі» (АПБ)
- 1998 — першыя штатныя супрацоўнікі АПБ
- 1999 — арганізацыя офіса АПБ у БДПУ (Мінск)
- 1999 — вымушаная змена назвы: грамадская арганізацыя «Ахова птушак Беларусі» (АПБ)
- 1999 — наладжана цеснае супрацоўніцтва з прадстаўніцтвам ПРААН у Мінску
- 1999 — статус афіцыяльнага прадстаўніка BirdLife International у Беларусі
- 2001 — статус кандыдата ў партнёры BirdLife International
- 2001 — офіс АПБ пераязджае з БДПУ ў Рэспубліканскі экалагічны цэнтр для дзяцей і юнацтва (Мінск)
- 2002 — першыя маркі з Птушкай года
- 2005 — АПБ атрымала статус партнёра BirdLife International у Беларусі
- 2004 — колькасць сябраў АПБ дасягае 1000
- 2006 — вымушаная змена назвы: грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ)
- 2007 — першая манета з Птушкай года
[правіць] Дзейнасць
Важнейшым накірункам дзейнасці АПБ стала прапаганда аховы прыроды: прэс-рэлізы і прэс-канферэнцыі, радыёпраграмы і экалагічныя палосы ў газетах, інтэрв'ю і выступленні па радыё і тэлебачанні. Сапраўдным прарывам у экалагічнай асвеце насялення сталі сацыяльныя ролікі, зробленыя дырэктарам па развіццю і сувязям з грамадскасцю АПБ І. Бышневым па заказу Мінпрыроды. К значным дасягненням у гэтым напрамку магчыма аднесці выпуск сумесна с Белвідэяцэнтрам больш за дзесяці прафесіянальных відэафільмаў, якія атрымалі рад вышэйшых узнагарод на міжнародных фестывалях. З 1999 года АПБ штогод праводзіць масавыя кампаніі і акцыі: зімовыя ўлікі птушак, міжнародныя восеньскія дні назіранняў за птушкамі, конкурс «Юны арнітолаг года». У рамках кампаніі «Птушка года», якая праводзіцца пры падтрымцы Мінпрыроды, Мінадукацыі і Мінсувязі, «Белпошта» штогод выдае паштовую марку, канверт першага дня са спецгашэннем, прысвечаным птушцы года. З 2007 года серыя манеты із серыі «Птушка года» выпускаюцца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
[правіць] У Сеціве
- http://ptushki.org/ — Афіцыйная старонка ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны»
- http://birdwatch.by/ — Сайт, прысвечаны назіранням за птушкамі ў Беларусі
[правіць] Крыніца
- Ахова птушак Бацькаўшчыны: Гісторыя — Паводле эл. рэсурса ptushki.org
