Арніталогія
| Раздзел заалогіі |
| Галіны заалогіі |
|
Акаралогія • Фізічная антрапалогія • Апіялогія |
| Знакамітыя заолагі |
|
Жорж Кюўе · Чарльз Дарвін |
| Гісторыя |
Арніталогія (ад стар.-грэч. ορνισ, ornis — «птушка» і стар.-грэч. λόγος, logos — «навука») — раздзел заалогіі, які займаецца вывучэннем птушак.
Вывучае птушак, іх эмбрыялогіі, марфалогію, фізіялогіі, экалогію, сістэматыку і геаграфічнае распаўсюджванне. Сярод задач арніталогіі вывучэнне відавай разнастайнасці і колькасці асобін на вывучаемай тэрыторыі, вывучэнне сістэматыкі, эталогіі, фізіялогіі і экалогіі птушак, феналогіі птушак, праблемы аховы рэдкіх відаў і многае іншае.
Метады [правіць]
Маніторынг [правіць]
Маніторынг з'яўляецца найбольш распаўсюджаным метадам для вывучэння наогул усёй заалогіі. Што тычыцца птушак, то назіранні за імі здзяйсняць цяжка з-за іх палахлівасці і спецыфічнага ладу жыцця высока над зямлёй. Распрацоўка аптычных прыладаў і, у прыватнасці, фатаграфіі ў апошнія гады, значна палягчае вывучэнне гэтага класа жывёл.
Асноўным інструментам для маніторынгу птушак з'яўляецца кальцаванне. Кольцы з ідэнтыфікацыйным нумарам чапляюцца на ногі злоўленых птушак, якія затым вызваляюцца. Далей па гэтым кольцам можна вывучаць міграцыі і змены ў развіцці акальцаваных птушак.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па біялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |