Аўгуст Людвіг Шлёцэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўгуст Людвіг Шлёцэр, ананімны партрэт, 1779

Аўгуст Людвіг ШЛЁЦЭР (ням.: August Ludwig von Schlozer; 5 ліпеня 1735, Гагштат — 9 верасня 1809, Гётынген) — нямецкі і расійскі гісторык, філолаг, публіцыст і статыстык.

Вучыўся ва універсітэтах Вітэнберга і Гётынгена. У 1761 прыехаў у Расійскую імперыю ў якасці хатняга настаўніка для дзяцей гісторыка Г. Мілера. Па яго пратэкцыі трапіў у імператарскую акадэмію навук дзе працаваў у 1761-1767, ад'юнкт з 1762. Шлёцэр першы, хто заняўся вывучэннем арыгінала Радзівілаўскага летапісу які трапіў у бібліятэку акадэміі падчас Сямігадовай вайны. Ганаровы член і прафесар рускай гісторыі акадэміі з 1765. Адзін з аўтараў так званай «нарманскай тэорыі» узнікнення дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе — Русі. Вёў навуковую палеміку з М. В. Ламаносавым, садзейнічаў публікацыі «Гісторыі Расійскай» В. М. Тацішчава. У 1768 вярнуўся ў Германію, атрымаў месца прафесара Гётынгенскога універсітэта, выкладаў гісторыю і статыстыку. 3 1769 — замежны ганаровы член Расійскай імператарскай акадэміі навук. Аўтар прац па старажытнаславянскай граматыцы, гісторыі, палеаграфіі. У 1803 за працы па гісторыі ўзнагароджаны расійскім ордэнам св. Уладзіміра IV ступені і атрымаў дваранскую годнасць. 3 1804 член Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх. У апошнія гады жыцця прызнаў і даказваў аўтэнтычнасць «Слова пра паход Ігараў». Працы Шлёцэра мелі вялікі навуковы рэзананс у расійскай гістарыяграфіі 2-ой паловы XVIII — XX ст.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Несторъ. Russische Annalen in ihrer Slavonischen GrundSprache: verglichen, von SchreibFelern und Interpolationen moglich gereinigt, erklart, und ubersetzt, von August Ludwig von Schlozer, Hofrath und Professor der StatsWissenschaften in Gottingen, des Kaiserl[ichen] Russischen Ordens des heil[igen] Wladimirs 4ter Klasse Ritter». [1] Gottingen: bei Heinrich Dieterich, 1802—1805, Teile 1-4; von Vandenhoek und Ruprecht, 1809, Teil 5.; яе пераклад на рускую: «Нестор. Русские летописи на древнеславянском языке, сличенные, переведенные и объясненные А. Шлецером». СПб., 1808.

Зноскі

  1. Загаловак у розных тамах троху адрозніваецца.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Большой биографический словарь. — М., 2007.