Аўстралазія, біягеаграфія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўстралазійскі біягеаграфічны рэгіён

Аўстралазіябіягеаграфічны рэгіён, які амаль супадае з геаграфічным рэгіёнам Аўстралазія, але адрозніваецца з ім у вызначэнні. Гэты біягеаграфічны рэгіён складаецца з Аўстраліі, астравой Новая ГвінеяПапуа-Новай Гвіней і інданезійскай правінцыяй Папуа ўключна), ўсходняй часткі інданезійскага архіпелагу ўключна з востравам Сулавесі, з Малукскіх астравоў (інданезійскія правінцыі Малуку і Паўночны Малуку) і астравоў Ламбок, Сумбава, Сумба, Флорэс, Тымор. Таксама ўключае некалькі ціхаакіянскіх астраўных груп: Архіпелаг Бісмарка, Вануату, Саламонавы астравы, Новая Каледонія. Новая Зеландыя з'яўляецца адасобленым падрэгіёнам Аўстралазіі, а рэшта Інданезіі ўваходзіць у Індамалайскую зону.

З экалагічнага пункту гледжання Аўстралазія — гэта адасоблены рэгіён з агульнай геалагічнай і эвалюцыйнай гісторыяй, які мае шмат унікальных элементаў флоры і фаўны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]