Багуслаў Крашэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багуслаў Крашэўскі
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, ілюстратар, фатограф
Дата нараджэння 10 мая 1857(1857-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1916
Месца смерці
Бацька Каятан Крашэўскі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Багуслаў Юзаф Ян Крашэўскі (10 мая 1857, Варшава — 1916, Доўгае) — мастак, рысавальнік, ілюстратар, фатограф, энцыклапедыст, археолаг-аматар і калекцыянер. Пляменнік пісьменніка Юзафа Ігнацыя Крашэўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з пяцярых дзяцей Каятана Крашэўскага і Марыі з Рулікоўскіх; як і малодшая сястра Юзэфа, нарадзіўся глуханямым, намаганнямі бацькоў, асабліва бацькі, які навучыў сына мове жэстаў і мове — быў адаптаваны да функцыянавання ў грамадстве[1]. Спачатку жыў у маёнтку Крашэўскіх ў Раманаве.

Пазней пераехаў у Доўгае, дзе на месцы старой сядзібы ў 1890—1900 гадах пабудаваў неагатычны палац, куды з Раманава перавез свае і родавыя калекцыі. Сярод іх была калекцыя карцін алеем (у т.л. сямейныя партрэты), гравюры і рысункі (у т.л. малюнкі Артура Гротгера, Яна Матэйкі, эскіз Януарыя Сухадольскага «Паход Напалеона на Расію»), кнігі, дакументы (у т.л. 16 пергаменаў XIV—XV ст. з мініяцюрамі), аўтографы і калекцыя з раскопак (у асноўным уласных са стаянкі каменнага веку каля Носак). Сямейны архіў змяшчаў каля 600 лістоў і мноства малюнкаў Юзафа Ігнацыя Крашэўскага. Ці не найцікавейшых артэфактам быў нож Яна Каханоўскага. Падчас 1-й сусветнай вайны амаль усе зборы загінулі разам з сядзібай, згарэлай праз баявыя дзеянні ў 1915 годзе[2]. З бібліятэкі захавалася толькі невялікая частка, найперш парапіска Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, якую Багуслаў Крашэўскі закапаў перад пакіданнем сядзібы. Паводле ўспамінаў Ядвігі Занавай, «дзядзя Багуслаў памёр ад сардэчнага прыступа, калі даведаўся, што казакі спалілі бібліятэку». Ацалелыя зборы сталі асновай музея Юзафа Ігнацыя Крашэўскага ў Раманаве, яны былі падараваны музею Янушам Крашэўскім, сынам Багуслава[3].

З 23 ліпеня 1893 года ў шлюбе з Юзэфай з Крашэўскіх, разам яны мелі трох дзяцей — Януша Каятана (нар. 1894), Мечыслава Антонія (нар. 1900) і Марыю Эму (нар. 1906).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ян Булгак і Багуслаў Крашэўскі ў Доўгім. 1914.

Як бацька і дзядзька, Багуслаў Крашэўскі быў мастацкі адораным; перад усім як рысавальнік і ілюстратар. Працы публікаваліся ў «Tygodniku Ilustrowanym» і «Kłosach». Займаўся таксама мастацкай фатаграфіяй, быў знаёмы з вядомым фатографам Янам Булгакам, фатаграфаваў пераважна родавыя маёнткі, пейзажы, прыроду і знаёмых. Фатаграфічныя працы публікаваліся ў «Fotografie Warszawskim» і «Tygodniku Ilustrowanym».

Таксама быў энцыклапедыстам. На просьбу Зыгмунта Глогера рабіў ілюстрацыі і напісаў артыкул Labirynty для яго Encyklopedii staropolskiej, згаданы як суаўтар ў пасляслоўі да IV тому гэтага выдання[4].

У Польскай бібліятэцы ў Парыжы захоўваецца альбом «Фотаздымкі Багуслава Крашэўскага — альбом партрэтаў і краявідаў з Доўгага», падпісаны фатографам «для Стасі Стшэмбоўскай», на здымках выяўлены маёнтак і сям’я Крашэўскіх, навакольныя пейзажы Гродзеншчыны і супольны фотаздымак на памяць з Янам Булгакам[5].

Зноскі

  1. Życiorys ś. p. Kajetana Kraszewskiego: historyka i przyrodnika // Roczniki Towarzystwa Przyjaciół Nauk Poznańskiego, T.30, Poznań 1904, s. 171.
  2. Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, Tom 2: Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie, Ossolineum 1992, s. 45-46.
  3. Sitko A. Kajetan Kraszewski i jego biblioteka // Bibliotekarz Lubelski. 2000. No. 51. S. 117—135.
  4. Gloger t. IV 1903.
  5. Zegan Z. Wyniki badań rozpoznawczych zbiorów fotograficznych Biblioteki Polskiej w Paryżu // «Prace Naukowe Akademii im. Jana Długosza w Częstochowie» 2010, z. V.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Grajewski L. Bibliografia ilustracji w czasopismach polskich XIX i pocz. XX w. (do 1918 r.), Warszawa 1972.
  • Zegan Z. Wyniki badań rozpoznawczych zbiorów fotograficznych Biblioteki Polskiej w Paryżu // «Prace Naukowe Akademii im. Jana Długosza w Częstochowie» 2010, z. V.
  • Życiorys ś. p. Kajetana Kraszewskiego: historyka i przyrodnika // Roczniki Towarzystwa Przyjaciół Nauk Poznańskiego, T.30, Poznań 1904
  • Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, Tom 2: Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie, Ossolineum 1992
  • Sitko A. Kajetan Kraszewski i jego biblioteka // Bibliotekarz Lubelski. 2000. No. 51. S. 117—135.
  • Gloger Z. Encyklopedia staropolska ilustrowana. — Warszawa: Druk P. Laskauera i W.Babickiego, 1903. — Т. IV.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]