Бібліятэка Марчыяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нацыянальная бібліятэка святога Марка
Libreria Marciana, Biblioteca Nazionale Marciana
Нацыянальная бібліятэка святога Марка
Нацыянальная бібліятэка святога Марка
Месцазнаходжанне

П'яцэта Святога Марка, 7 ; Венецыя, Італія

Заснавана

31 мая 1469 года

Збор
Памер збору

1 млн кніг, 2283 інкунабул, 13000 рукапісаў, 24 055 кніг XVI стагоддзя

Вэб-сайт

http://marciana.venezia.sbn.it/

Нацыянальная бібліятэка св. Марка (Marciana) — найбуйнейшая бібліятэка Венецыі. Яе збор налічвае каля 13000 рукапісаў, 2883 кнігі-першадрукі і 24055 кніг XVI стагоддзя.

Пачатак бібліятэцы паклаў зроблены Венецыянскай рэспубліцы 31 мая 1469 года кардыналам Бесарыёнам дарунак кніжнай калекцыі, якая налічвала 750 рукапісаў на лацінскай мове і старажытнагрэчаскай, не ўлічваючы першадрукаў. На працягу ўсяго існавання рэспублікі агульнадаступны збор папаўняўся за кошт укладаў арыстакратычных сямействаў, а ў пачатку XIX стагоддзя – яшчэ і дзякуючы паступленню кніг з аслабелых Напалеонам манастыроў.

У 1530-я гг. бібліятэкай кіраваў ўплывовы П'етра Бемба. Не без яго ўдзелу былі выдзелены сродкі на ўзвядзенне будынка бібліятэкі ў квартале Сан-Марка. Будаўніцтва пачалося ў 1537 годзе па праекце Якапа Сансавіна; дабудовай ў 1580-я гг. займаўся Скамоцы. Над упрыгажэннем залаў бібліятэкі працавалі Паала Веранезэ, Франчэска Сальвіаці, Андрэа Мелдола і іншыя знакамітыя майстры таго часу. Па меры росту бібліятэкі яна заняла і суседнія будынкі, у тым ліку пабудаваны па праекце Сансавіна ў 1537-47 гг. манетны двор.

Будынкі Старой біблітэкі Сан-Марка ў Венецыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 45°26′00.38″ пн. ш. 12°20′20.12″ у. д. / 45.43344, 12.338923 (G) (O) (Я)

Каардынаты: 45°26′00.38″ пн. ш. 12°20′20.12″ у. д. / 45.43344, 12.338923 (G) (O) (Я)