Барыс Вальеха
| Барыс Вальеха | |
| Імя пры нараджэнні: |
Boris Vallejo |
|---|---|
| Дата нараджэння: |
8 студзеня 1941 (72 года) |
| Месца нараджэння: | |
| Грамадзянства: |
ЗША |
| Жанр: |
эротыка, фэнтэзі |
| Вучоба: |
Нацыянальная акадэмія мастацтваў Перу |
| Уплыў: | |
| Уплыў на: | |
Бары́с Валье́ха[1] (англ.: Boris Vallejo; нарадзіўся 8 студзеня 1941[2] ў Ліме, Перу) — амерыканскі мастак перуанскага паходжання.
Маляваць пачаў у трынаццацігадовым узросце. Па заканчэнні Нацыянальнай школы мастацтваў эміграваў у Злучаныя Штаты (1964).
Пераважна працуе ў жанрах фэнтэзі і эротыкі. Аб’ектамі яго карцін з'яўляюцца паганскія багі, монстры і ўзброеныя варвары абодвух палоў.
З першай жонкай Дорыс мелі двух дзяцей. Сын Дарыян працуе мастаком-партрэтыстам. Дачка Мая — прафесыйны фатограф. Са сваёй цяперашняй жонкай і мадэллю Джулі Бэл мае двух прыёмных сыноў: Энтані і Дэвіда Палумбаў, якія таксама займаюцца выяўленчым мастацтвам.
У цяперашні час пражывае ў Алентаўне (штат Пенсільванія).
Крыніцы і заўвагі[правіць]
Зноскі
- ↑ Паводле правілаў іспанскай мовы. Распаўсюджаны таксама «англійскамоўны» варыянт Валеджа.
- ↑ «Comics Buyer’s Guide» №1650; люты 2009; с. 107
Вонкавыя спасылкі[правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра мастакоў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |