Эротыка
Эро́тыка (ад грэч. Erotika - любоўны пачатак[1]) — мастацтва перадачы сексуальных эмоцыяў. Найболей часта эротыка выяўляецца з дапамогай выяўленчага мастацтва, літаратуры і песень. Паводзіны асоб намаляваных у эратычным творы могуць быць звязаны як з шчырым, амаль чароўным пачуццём кахання, так і са звычайнай сексуальнай пажадлівасцю. У адрозненне ад парнаграфіі, эротыка не акцэнтуе графічныя дэталі палавых органаў і палавога акту. У эротыцы часта прысутнічае элемент недамоўленасці, няскончанасці сюжэта — канчатак адлюстроўванай любоўнай прэлюдыі, яе дэталізацыя аддаецца на водкуп уяўленню гледача, чытача або слухача. Тым не менш эротыка часам узбуджае ўяўленне больш, чым парнаграфія. Эратычныя творы могуць падвяргацца цэнзуры (гл. Мараль, Ханжаства).
Змест |
Міфалагічныя персанажы [правіць]
- Афрадыта — старажытнагрэчаская багіня кахання і прыгажосці (Венера ў старажытных рымлян).
- Эрат, Эрас — старажытнагрэчаскае бажаство, бог кахання і жарсці (Купідон у рымлян). Толькі традыцыя класічнай паэзіі робіць яго такім, робіць Эрата сынам Зеўса, спараджэннем Ірыды і Зефіра, сынам Афрадыты і Арэса.
Эротыка ў культуры [правіць]
- «Залаты асёл» — твор часоў антычнасці.
- Дэкамерон — эратычны літаратурны твор.
Масавая культура [правіць]
- Playboy — вядомы мужчынскі часопіс.
- Цінта Брас — рэжысёр шырока вядомых эратычных фільмаў.
Глядзіце таксама [правіць]
- Эратычны фільм
- Стрыптыз
- Прыгажосць
- Галізна
- Ню
- Парнаграфія
- Пінап
- Эці
- Вульгарнасць
- Эротыка і лесбійскія адносіны
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эротыка- Эротыка ў мастацтве all-art.org
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.718
