Баі на дарозе Брэга–Адждабія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі на дарозе Брэга–Адждабія
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)
Дата 8–18 красавіка 2011 (першая фаза);
19 красавіка – 23 чэрвеня 2011 (другая фаза);
24 чэрвеня – 13 ліпеня 2011 (трэцяя фаза)
Месца Брэга, Адждабія і Лівійская прыбярэжная шаша
Вынік усталяванне патавай сітуацыі, пераможца не вызначаны (першая і другая фаза);
перамога паўстанцаў і пераход войск ПНС у наступленне (трэцяя фаза)
Праціўнікі
Кадафісты
 Беларусь (ваенныя саветнікі[1])
Паўстанцы
 НАТА (авiяпадтрымка[2] )
Камандуючыя
Мутазім Кадафі[3] Абдул Фатах Юніс
Хамід Хасі[4]
Сілы бакоў
1500[5]–3000[6] (23 красавіка)
3000[7]–7000[8] (канец чэрвеня/пачатак ліпеня)
5000 чалавек (20 чэрвеня)[8]

Баі на дарозе Брэга–Адждабія — кампанія першай грамадзянскай вайны ў Лівіі, звязаная з барацьбой за кантроль над гарадамі Брэга і Адждабія і Лівійскай прыбярэжнай шашой паміж імі.

На гэтым участку фронту хутка ўсталяваўся застой. Да канца чэрвеня 2011 года ні кадафісты, ні паўстанцы не змаглі прасунуцца наперад. Імкнучыся выйсці з тупіка, ваенна-паветраныя сілы НАТА пачалі ўзмоцненую бамбардзіроўку пазіцый урадавых войск; аднак да сярэдзіны ліпеня сітуацыя практычна не змянілася.

У рэшце рэшт, 14 ліпеня паўстанцы пачалі наступленне ў бок Брэгі і 22 жніўня ўсталявалі кантроль над горадам.

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

30 сакавіка пасля ўрадавага контрнаступлення ў заліве Сідра, праведзенага пры падтрымцы беларускіх ваенных саветнікаў, у горад Брэга ўвайшлі войскі арміі Кадафі. Праз восем дзён яны здолелі адціснуць паўстанцаў да Адждабіі.

Ход баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

Другая бітва за Адждабію[правіць | правіць зыходнік]

Да 8 красавіка большасць мірных жыхароў пакінулі Адждабію. Паўстанцы тым часам перагрупаваліся. На працягу дня прыхільнікі ПНС накіравалі разведвальны атрад для праверкі пазіцый урадавых войск. Група была выяўлена, уступіўшы ў бой з праціўнікам. Па выніку сутыкнення 6 паўстанцаў паранены, разведатард адступіў у Адждабію[9]. Пазней лаялісты абстралялі з мінамётаў галоўны кантрольна-прапускны пункт апазіцыянераў ля заходняга ўезда ў горад. Да вечара пракадафійскія сілы знаходзіліся ў 18—19 кіламетрах[10][11]. Міністэрства абароны Вялікабрытаніі сцвярджала, што іх авіяцыя знішчыла ў ваколіцах два танкі лаялістаў[12].

9 красавіка сілы паўстанцаў паспрабавалі вярнуцца ў Брэгу, але дабраліся толькі да ўніверсітэта, пасля чаго адступілі з-за інтэнсіўнага абстрэлу. У адказ артылерыя кадафістаў абстраляла Адждабію. Асабліва пацярпелі заходнія раёны. Затым прыхільнікі ўрада распачалі штурм горада з поўначы, захаду і поўдня[13]. У неба была паднята авіяцыя НАТА, але ад яе дзеянняў пацярпелі самі баевікі: у выніку бамбардзіроўкі загінулі трое паўстанцаў[14]. Пазней, аднак, заходняя кааліцыя заявіла, што на працягу дня не наносіла ніякіх авіяўдараў па наваколлях Адждабіі[15].

Так ці інакш, але ўрадавыя войскі ўварваліся ў Адждабію. На працягу трох гадзін вяліся цяжкія вулічныя баі, і ў рэшце рэшт паўстанцы былі адціснутыя на ўскраіну горада[16]. Удзень у паветры заўважаны паўстанцкі Мі-24[14], але пазней ён быў збіты лаялістамі[17].

На заходзе сонца да горада дабраліся некаторыя падмацаванні паўстанцаў. Апазіцыянеры ўвайшлі праз усходні ўезд, адціснуўшы ўрадавыя сілы ў заходнія раёны. З надыходам ночы баі актывізаваліся[18][19]. Асноўная барацьба разгарнулася за вуліцу Стамбул[20]. Паведамлялася таксама пра баі за паўднёвую частку горада[18].

10 красавіка вулічныя баі працягваліся: сілам лаялістаў удалося прасунуцца і дасягнуць цэнтра. Войскі Кадафі сцвярджалі, што збілі два варожых верталёты Boeing CH-47 Chinook[21]. Незалежнага пацверджання гэтай заявы не было. Аднак напярэдадні прадстаўнік паўстанцаў пацвердзіў, што армія ПНС накіравала два верталёты з Табрука для дапамогі ў абароне Адждабіі[15]. Паводле НАТА, у першай палове дня тут было падбіта 11 варожых танкаў. Карэспандэнт Reuters убачыў каля шасці знішчаных бронемашын і 15 абгарэлых трупаў вайскоўцаў Кадафі[22]. Пазней паўстанцы заявілі, што пры падтрымцы замежнай авіяцыя яны выціснулі лаялістаў з горада[23].

11 красавіка «Аль-Джазіра» і іншыя СМІ паведамілі, што праўрадавыя атрады пакінулі Адждабію[24][25]. Тым не менш, на захад ад горада ўсё яшчэ ішлі баі. Трое паўстанцаў былі забіты ўвечары падчас ракетных удараў кадафістаў[26].

Наступленне ў бок Брэгі[правіць | правіць зыходнік]

12 красавіка сілы Кадафі абстралялі з артылерыі заходні ўезд у Адждабію[27].

13 красавіка пад Брэгай паміж бакамі вяліся ракетныя абстрэлы[28]. Дзесьці на наступны дзень у 40 км на захад ад Адждабіі атрады ПНС трапілі пад моцныя мінамётныя і ракетныя ўдары з боку праціўніка. Паўстанцы ў адказ накіравалі на фронт калону з каля 100 машын[29]. Падчас баёў былі забітыя як мінімум 2 прахільнікаў апазіцыі[30].

15 красавіка AP і CNN паведамілі, што калона паўстанцаў паспрабавала прасунуцца да Брэгі з Адждабіі. Пазней войскі ПНС былі разбіты і адступілі[31]. У адказ атрады прыхільнікаў Кадафі атакавалі баевікоў у 1 км на захад ад Адждабіі: адзін баец паўстанцаў быў забіты, двое атрымалі раненні[32].

Пасля поўначы 16 красавіка генерал паўстанцаў Абдул Фатах Юніс заявіў, што яго войскам удалося дасягнуць Брэгі, дзе яны вялі жорсткую баі за горад. Паводле мяцежнага камандзіра, яны захопяць горад да раніцы. Да сярэдзіны дня было пацверджана, што паўстанцы пачалі наступленне на Брэгу. Іх першай мэтай быў універсітэцкі гарадок у 5 км на ўсход ад горада, які быў знешняй лініяй абароны ўрадавых войск. 

Падчас прасоўвання паўстанцы пацярпелі ад ракетнага або артылерыйскага абстрэлу ў пункце запраўкі на паўдарозе паміж Брэгай і Адждабіяй, што прывяло да шматлікіх страт. Тым не менш, апазіцыянеры працягвалі наступаць і зрабілі спробу штурмаваць універсітэцкі комплекс. Аднак іх атака была адбітая цяжкай артылерыяй, і ў сам горад ім не ўдалося ўвайсці. За першыя суткі баёў восем паўстанцаў загінулі, чацвёра прапалі без вестак і 27 атрымалі раненні[33][34].

Раніцай 17 красавіка сілы Кадафі абстралялі заходні ўезд у Адждабію[35]. Камандзір паўстанцаў Абдул Фатах Юніс пацвердзіў, што пад масіраванай атакай урадавай арміі яго войскі адступілі, запытаўшы ў замежных саюзнікаў дадатковых авіяўдараў. Аднак у другой палове дня яшчэ працягваліся баі пад Брэгай[36]. Пасля некалькіх гадзін сутычак перадавыя атрады лаялістаў, якія вялі бой з апазіцыяй на заходніх ускраінах Адждабіі, адступілі. У другой палове дня больш за 30 машын падмацавання паўстанцаў прыбылі ў горад, і мяцежнікі размясціліся ў чаканні магчымага штурму[37].

Патавая сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

23 красавіка паўстанцы заявілі, што пры авіяўдарах каля Адждабіі знішчана 21 вайсковая машына. У той жа дзень сілы лаялістаў абстралялі невялікую вёску аль-Фалуджа недалёка ад горада[38]. На наступны дзень яны трывала замацаваліся ў жылым раёне Брэгі, маючы каля васьмі батарэй «Град» і вялікую колькасць войск. Авіяцыя НАТА атакавала сілы Кадафі ў Марэр-Кабесе, раёне на паўночны захад ад Адждабіі; кадафісты, відавочна, спрабавалі абыйсці горад і таемна акружыць яго[39] .

26 красавіка адзін з паўстанцаў паведаміў агенцтву Reuters, што сілы Кадафі акопваюцца вакол Брэгі. Ён ацаніў іх колькасць прыкладна ў 3000 чалавек[40].

6 мая разведвальны пікап паўстанцаў падышоў занадта блізка да кадафістаў і быў падбіты артылерыйскім агнём. Трое баевікоў ПНС забітыя[41]. 9 мая мяцежнікі заявілі, што забілі 36 байцоў войск Кадафі і страцілі шэсць сваіх прыхільнікаў на дарозе паміж Брэгай і Адждабіяй[42]. Прыведзеныя лічбы загінулых лаялістаў не былі правераны незалежна[43].

Праз два дні невялікая рэйдавая група лаялістаў атакавала пазіцыі баевікоў у 6 км ад Адждабіі, забіўшы аднаго апазіцыянера і параніўшы яшчэ двух[43]. Раніцай 12 мая, па словах кіраўніка мясцовай службы хуткай дапамогі і некалькіх жыхароў, кадафісты выпусцілі тры ракеты ў раён Адждабіі, паразіўшы дом, смеццевую кучу і некалькі аўтамабіляў[42].

13 мая ўрад Лівіі заявіў, што 18 мірных жыхароў былі забітыя, у тым ліку 11 імамаў[44], і 50 параненыя ў выніку авіяўдару НАТА па гасцявым доме ў Брэзе, дзе жылі святары пасля правядзення цырымоніі ў прыфрантавым горадзе. Паводле заходняй кааліцыі, іх удар быў нанесены па ваеннаму камандна-дыспетчарскаму пункту[45].

19 мая паступіла паведамленне аб узмацненні актыўнасці паўстанцаў паміж Адждабіяй і Брэгай. На перадавую ў вялікай колькасці паступалі навабранцы і боепрыпасы[46].

21 мая апазіцыянеры пачалі наступленне на горад Брэга з шасці напрамкаў, спрабуючы абысці лаялістаў. Па словах палявога хірурга, двое прыхільнікаў ПНС былі забітыя і 12 параненыя. Медык сцвярджаў, што паўстанцы знішчылі дзве машыны лаялістаў з цяжкім узбраеннем і захапілі яшчэ тры[47]. Пазней увечары атрады Кадафі атакавалі кантрольна-прапускны пункт Арбаэйн паміж Брэгай і Адждабіяй, у выніку чаго адзін баявік забіты і чацвёра паранены[48].

12 чэрвеня, неўзабаве пасля паўстанняў супраць Кадафі ў Злітэне і Эз-Завіі, апазіцыянеры пачалі наступленне на Брэгу[49]. Сілы з 130 паўстанцаў паспрабавалі прасунуцца да горада, але былі адбіты. Чацвёра байцоў апазіцыі загінулі, і 65 параненыя[50]. Раніцай наступнага дня баевікі зноў атакавалі: 23–25 паўстанцаў былі забітыя і 26 параненыя[51]. Падчас бою войскі ПНС трапілі ў засаду кадафістаў у 35 км на ўсход ад Брэгі (лаялісты рабілі выгляд, што здаюцца, вывешваючы белы сцяг, але адкрылі агонь па баевіках)[52].

14 чэрвеня паўстанцы зноў атакавалі Брэгу. Для наступлення задзейнічаны пяхота, БМП і ўзброеныя пікапы[53].

17 чэрвеня заходняя авіяцыя выпадкова разбамбіла войскі ПНС: шэсць пікапаў паўстанцаў знішчаны, 16 байцоў параненыя[54].

24 чэрвеня самалёты НАТА пачалі наносіць масіраваныя авіяўдары па Брэзе. Паводле іх уласных паведамленняў, за тры тыдні знішчына 146 ваенных аб’ектаў. Аднак незалежнага пацверджання знішчэння цэляў не было. Урад Лівіі заявіў, што ў першыя суткі нападаў загінулі 20 мірных жыхароў[55].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

14 ліпеня паўстанцы зноў атакавалі Брэгу, на гэты раз маючы на ўзбраенні адрамантаваныя танкі Т-72 і бронетранспарцёры, а таксама некалькі ўзброеных тэхнічных грузавікоў[56]. 22 жніўня яны цалкам авалодалі горадам[57].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны // Комсомольская правда : газета. — 6 апреля 2011.
  2. "Libya: RAF Tornados Destroy Seven Libyan Tanks". BBC News. 9 April 2011. Архівавана з арыгінала 10 April 2011. Праверана 9 April 2011.
  3. "Libyan Rebels Claim Kill 57 Gaddafi Soldiers: Report" Архівавана 24 верасня 2015 года.. Reuters.
  4. "Rebel-Held Libyan City Pounded". Al Jazeera. 16 April 2011.
  5. RT @Liberty4Libya 1500 "Gadafi Militia Soldiers Are Amassing Near Brega" Архівавана 20 жніўня 2011 года.. liveword.ca
  6. "Heavy Fighting in Misrata and Libyan Mountains". The Toronto Sun. 23 April 2011. Праверана 26 April 2011.
  7. Libya rebels killed trying to retake Brega. Al Jazeera English. Праверана 21 November 2014.
  8. а б "Libya Rebels Blame War Planning for Front Stalemate" Архівавана 29 лістапада 2014 года.. Reuters.
  9. "How To Avoid Friendly Fire? Libya Rebels Try Pink". MSNBC. Архівавана з арыгінала 19 May 2011. Праверана 8 April 2011.
  10. Campbell, Greg (8 April 2011). "Battles on for Rebel-Held Libya Town". USA Today. Ajdabiya. The Associated Press. Праверана 8 April 2011.
  11. "Kadhafi Forces Fire on Western Entrance to Ajdabiya". Zawya. Agence France-Presse. Праверана 8 April 2011.
  12. "Libya: RAF Tornados Destroy Seven Libyan Tanks". BBC News. 9 April 2011. Архівавана з арыгінала 10 April 2011. Праверана 9 April 2011.
  13. "Battle erupts for rebel-held Libya town". Al Jazeera. 9 April 2011. Праверана 27 January 2012.
  14. а б "Libya Live Blog – April 9". Al Jazeera. Архівавана з арыгінала 10 April 2011. Праверана 9 April 2011.
  15. а б "Diplomats Talk Amid Fierce Fighting in Key Libyan City". CNN. 10 April 2011. Праверана 9 April 2011.
  16. Meo, Nick (9 April 2011). "Libya: Ajdabiya under fire as rebels flee". The Daily Telegraph. Праверана 9 April 2011.
  17. Bengali, Shashank (9 April 2011). "Another rebel setback as Gadhafi troops besiege Ajdabiya". McClatchy Newspapers. Ajdabiya. Архівавана з арыгінала 18 January 2012. Праверана 10 January 2012.
  18. а б Chivers, C.J. (9 April 2011). "As Qaddafi's Troops Move In, a Seesaw Battle for Rebel City". The New York Times. Ajdabiya. Праверана 10 January 2012.
  19. Krauss, Joseph (10 April 2011). "Libyan rebels pushed back". The Sydney Morning Herald. Agence France-Presse. Праверана 10 January 2012.
  20. "Libyan Rebels Face Military Surge on Key Outpost". Bloomberg Businessweek. Associated Press. Архівавана з арыгінала 13 April 2011. Праверана 9 April 2011.
  21. "Libyan fighting claims civilians at Ajdabiya". CBC News. 11 April 2011. Праверана 10 April 2011.
  22. "NATO air strikes help break attack on east Libya town". Reuters. 10 April 2011. Архівавана з арыгінала 13 April 2011. Праверана 10 April 2011.
  23. "Libya Live Blog – April 10". Al Jazeera. 10 April 2011. Архівавана з арыгінала 10 April 2011. Праверана 10 April 2011.
  24. "Libya Live Blog – April 11". Al Jazeera. 11 April 2011. Архівавана з арыгінала 11 April 2011. Праверана 11 April 2011.
  25. Chivers, C.J. (10 April 2011). "Rebels and NATO Strikes Repel Assault on Key Libyan Town". The New York Times. Праверана 10 April 2011.
  26. "Libya Rebels Say 3 Dead in Clash West of Ajdabiyah". Reuters Africa. Reuters. 12 April 2011. Архівавана з арыгінала 11 September 2012. Праверана 12 April 2011.
  27. "Gaddafi's Forces Bombard East Libya Town Outskirts". Reuters Africa. Reuters. 12 April 2011. Архівавана з арыгінала 15 April 2011. Праверана 12 April 2011.
  28. Croft, Adrian; Golovina, Maria (13 April 2011). "Western Arab Nations Say Gaddafi Must Go". Toronto Star. Праверана 13 April 2011.
  29. "Libya Live Blog – April 14". Al Jazeera. 14 April 2011. Архівавана з арыгінала 14 April 2011. Праверана 14 April 2011.
  30. "Libyans Carry the Coffin of Faraj Omar Boushaiha, 51, Who His Relatives Said Died in Ajdabiya on Thursday". ABC News. 15 April 2011.
  31. Inside Libya's Rebel Movement. Suddenlink Communications (15 красавіка 2011).
  32. "Gaddafi Forces Attack Outside Ajdabiyah – Rebels". Reuters Africa. Reuters. 15 April 2011. Архівавана з арыгінала 18 April 2011.
  33. "More Shelling in Rebel-Held City in Western Libyan". Today Online. 16 April 2011. Архівавана з арыгінала 9 June 2012.
  34. "Libyan Rebels push on Brega, Misrata Bombarded". Reuters. 16 April 2011. Архівавана з арыгінала 4 July 2013. Праверана 30 June 2017.
  35. "Gadhafi forces advance on rebel-held city of Ajdabiya in eastern Libya". Google News. Canadian Press. 17 April 2011.
  36. "Libya Live Blog – April 17". Al Jazeera. 17 April 2011.
  37. "Libyan Rebels Resist Ajdabiya Assault". Al Jazeera. 17 April 2011.
  38. "Libya Live Blog – April 23, 10:31 AM" Архівавана 23 красавіка 2011 года.. Al Jazeera.
  39. "Libya Live Blog – April 24, 12:54PM" Архівавана 24 красавіка 2011 года.. Al Jazeera.
  40. "Update 1-Gaddafi Forces Dig in Around Brega Oil Town – Rebel". Reuters Africa. Reuters. 26 April 2011. Архівавана з арыгінала 30 November 2011.
  41. "Libyan Rebels Caught in an Uneasy Lull" Архівавана 26 кастрычніка 2012 года.. Chicago Tribune.
  42. а б AJE Libya Live Blog – May 12, 12:43 PM Архівавана 11 мая 2011 года.
  43. а б C. J. CHIVERS. With Help From NATO, Libyan Rebels Gain Ground. The New York Times (9 мая 2011). Праверана 21 November 2014.
  44. Chulov, Martin (13 May 2011). "Libya Accuses Nato Over Bombing of Imams". The Guardian. Архівавана з арыгінала 14 May 2011. Праверана 13 May 2011.
  45. "Libyan Govt Claims 18 Dead in Nato Attack". Sky News. 13 May 2011. Праверана 13 May 2011.
  46. May 19th Updates | Libya February 17th. Архівавана з першакрыніцы 29 November 2014. Праверана 21 November 2014.
  47. "EU Opens Benghazi Diplomatic Office". Independent Online.
  48. "At Least One Dead in East Libya Fighting-Doctor". Reuters.
  49. "Gaddafi Forces Repel Rebels at Libyan Oil Town" Архівавана 16 чэрвеня 2011 года.. Reuters.
  50. "Libyan Rebel Fighters Suffer Losses". Al Jazeera.
  51. "Libyan Rebel Fighters Suffer Losses".
  52. Monday, June 13, 2011 - 18:08 - Libya. Al Jazeera Blogs. Праверана 21 November 2014.
  53. Libyan rebels edge forward on eastern front. Архівавана з першакрыніцы 20 September 2012. Праверана 21 November 2014.
  54. NATO probes reported errant strike on Libya rebels. Архівавана з першакрыніцы 8 July 2012. Праверана 21 November 2014.
  55. "Libya Says NATO Airstrike Killed 15" Архівавана 26 сакавіка 2012 года.. Sky News Australia
  56. "Libyan Rebels Fall Back After Failed Advance"(недаступная спасылка). WFMJ-TV.
  57. تحرير البريقه // Youtube