Беата Шыдла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беата Шыдла
польск.: Beata Szydło
Прэм’ер-міністр Польшчы
16 лістапада 2015 — 11 снежня 2017
Папярэднік Эва Копач
Пераемнік Матэвуш Маравецкі
дэпутат Сейма Польшчы[d]
2007 — 2011
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019

Нараджэнне 15 красавіка 1963(1963-04-15)[1][2][…] (61 год)
Імя пры нараджэнні польск.: Beata Maria Kusińska
Муж Эдвард Шыдла[d]
Дзеці Tymoteusz Szydło[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, этнолаг
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт beataszydlo.pl (польск.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беата Марыя Шыдла (польск.: Beata Maria Szydło; нар. 15 красавіка 1963, Асвенцім, Польшча) — польскі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 15 красавіка 1963 года ў Асвенціме. У 1989 годзе скончыла факультэт этнаграфіі Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. У 19891995 гадах была аспірантам на факультэце філасофіі і гісторыі Ягелонскага ўніверсітэта. У 1997 годзе скончыла аспірантуру для менеджараў культуры ў Варшаўскай школе эканомікі, а ў 2001 годзе — аспірантуру Кракаўскага эканамічнага ўніверсітэта, дзе вывучала тэрытарыяльнае кіраванне.

З 1987 па 1995 працавала ў якасці асістэнта Гістарычнага музея горада Кракава, пазней перайшла ў Культурны цэнтр у Лібёнжы. У 19971998 была дырэктарам культурнага цэнтра Бжэшчаў. У 1998 годзе была выбрана на пасаду мэра Бжэшчаў, дзе прапрацавала да 2005. Яна таксама ўваходзіла ў савет Асвянцімскага павета ад Выбарчай акцыі «Салідарнасць» у 19982002 гадах. У 2004 годзе стала віцэ-прэзідэнтам Дэпартамента добраахвотнай пажарнай аховы горада Бжэшчы.

У 2005 годзе ўступіла ў «Права і справядлівасць», была выбрана членам Сейма (пераабрана ў 2007 і 2011 гадах). З 2010 — намеснік лідара партыі «Права і справядлівасці». Вылучана кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. На парламенцкіх выбарах у 2015 годзе «Права і справядлівасць» атрымала большасць галасоў, а Беата Шыдла сфарміравала урад. У снежні 2017 падала ў адстаўку.

Замужам, двое сыноў.

Зноскі

  1. а б http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=384
  2. Beata Szydlo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]