Беджамін Копман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беджамін Копман
англ.: Benjamin Kopman
Дата нараджэння 25 снежня 1887(1887-12-25)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 1965(1965-12-04) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік, ілюстратар, мастак-гравёр
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бенджамін Копман (англ.: Benjamin Kopman; 25 снежня 1887, Віцебск — 4 снежня 1965, ЗША) — беларускі і амерыканскі жывапісец, графік, ілюстратар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Давыда Копмана і Рыўкі Кісельгоф. Скончыў пачатковую школу ў Екацярынаславе. У 1900 годзе паступіў у Школу жывапісу і малюнка Ю. М. Пэна ў Віцебску. У 1903 годзе з сям’ёй эміграваў у ЗША. Нядоўга вучыўся ў Нацыянальнай акадэміі дызайну ў Нью-Ёрку (1905—1907). У 1913 годзе прыняў амерыканскае грамадзянства.

Ствараў карціны з элементамі фантастыкі і гратэску. Займаўся станкавай графікай, ілюстраваў дзіцячыя кнігі, маляваў карыкатуры. Ілюстраваў раманы «Злачынства і пакаранне» Ф. М. Дастаеўскага (1944) і «Франкенштэйн» М. Шэлі (1948).

Пісаў вершы і прозу на ідыш. Уваходзіў у габрэйскую літаратурную групу «Дзі Юнге». Як літаратар і мастак супрацоўнічаў ў габрэйскім альманаху «Shriften» (канец 1910-х — пач. 1920-х). У 1926 годзе разам з Джэнінгсам Тофэлем выдаваў габрэйскі часопіс «Plastik», прысвечаны мастацтву кнігі і паліграфіі.

З 1912 удзельнічаў у шматлікіх групавых выставах у ЗША і ўваходзіў у розныя мастацкія аб’яднанні. У 1929 правёў першую персанальную выставу ў нью-ёркскай галерэі New Art Circle. У далейшым штогод праводзіў выставы ў Нью-Ёрку — у галерэях Neumann (1931), New Art Circle (1931, 1936, 1937), Erich-New-house (1935), А. С. А. (штогод у 1941—1948), Milch (1950, 1953), Heller (1954, 1956), World House (1958, 1959, 1964) і інш.; выстаўляўся ў Пітсбургу (Музей Карнегі, 1947 — літаграфіі), у Вашынгтоне, Чыкага і іншых гарадах ЗША. Неаднаразова атрымліваў ўзнагароды па жывапісе і графіцы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • [1](недаступная спасылка)