Іегуда Пэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іегуда Пэн
Іегуда Пэн (1905)
Іегуда Пэн (1905)
Імя пры нараджэнні:

Юдэль Майсеевіч Пэн

Дата нараджэння:

5 чэрвеня 1854({{padleft:1854|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:5|2|0}})

Месца нараджэння:

Новааляксандраўск
Ковенская губерня,
Расійская імперыя

Дата смерці:

1 сакавіка 1937({{padleft:1937|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (82 гады)

Месца смерці:

Віцебск,
Беларуская ССР, СССР

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР

Вучоба:

Імператарская Акадэмія мастацтваў Расіі

Стыль:

рэалізм

Іегуда Моўшавіч (Юдаль Майсеевіч) ПЭН[1] (ідыш: יודל פּען — Юдл Пэн[2]; 24 мая (5 чэрвеня) 1854 — ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937, Віцебск, Стара-Сямёнаўскія могілкі.[3]) — беларускі[4] мастак-жывапісец, педагог, выбітны дзеяч «яўрэйскага рэнесансу» ў айчынным мастацтве пачатку XX стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Майстэрня Ю. Пэна
Партрэт Ю. М. Пэна, Абрам М. Бразер (1921)

Іегуда Пэн нарадзіўся 24 мая (5 чэрвеня) 1854 года ў горадзе Новааляксандраўск[5] (цяпер Зарасай, Літва) у беднай шматдзетнай сям'і[6]. Артадаксальная сям'я лічыла грахоўнай цягу да малявання, але хлопчык працягваў свае спробы. Згодна рэлігійнай традыцыі, ён не маляваў па суботах, гэта ж замінала яму вырашыцца на атрыманне прафесійнай адукацыі[5]. Рана асірацеў, з 1867 года працаваў чаляднікам маляра ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). У 1879 пераехаў у Пецярбург, у 1880 годзе паступіў у Акадэмію мастацтваў[5]. Вучыўся ў Паўла Чысцякова. Па заканчэнні Акадэміі (1886) жыў у Дзвінску, Рызе.

У 1891 годзе пасяліўся ў Віцебску і праз год адчыніў там прыватную Школу малявання і жывапісу (1897—1918)[5] — першае ў Расійскай імперыі яўрэйскае мастацкае вучылішча. Вучнямі Пэна былі Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі, Ілля Мазель, Яфім Мінін, Леў Мееравіч Лейтман, Оскар Мяшчанінаў, Марк Шагал, Саламон Юдовін, Давід Якерсон. Пазней гадаванцамі гэтай школы сталі жывапісцы Масленікаў, Кроль, Ціхановіч, Хрусталёў, Ахрэмчык, скульптары Азгур, Бембель, Селіханаў і пісьменнік Васіль Быкаў. Пры савецкай уладзе на аснове школы Пэна быў створаны Віцебскі мастацкі тэхнікум.

У 1927 годзе Пэну было прысуджана званне Заслужанага яўрэйскага мастака.

Мастак быў забіты ў сваёй хаце ў Віцебску ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 году. Акалічнасці забойства не высветленыя дагэтуль. Па версіі тагачаснага расследавання, прычынай забойства быў напад з мэтай рабаўніцтва ці з-за яго сувязей з былым вучням Маркам Шагалам[5].

Пахаваны на Старасямёнаўскіх могілках Віцебска.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Творчасць Пэна дастаткова слаба вывучана, вядома крыху больш за 200 яго карцін, якія складаюць толькі малую частку з усяго таго, што было створана мастаком[7].

Як мастак Пэн пачаў з пейзажаў («Вуліца ў Віцебску», канец 1890-х гг.), Аднак у 1900-х гг. звярнуўся, галоўным чынам, да малюнку побыту яўрэйскай беднаты (карціны «Развод», 1907, «У пярэднім пакоі ў пана», створана да 1912; «У пякарні» — 1918), а таксама падзей 1905 («Пасля забастоўкі»), імкнучыся спалучаць глыбіню псіхалагічных характарыстык і манументалізацыі вобразаў, дэталёвае прайграванне натуры і мастацкае абагульненне. Асабліва ўражлівыя карціны-партрэты (дакладней — партрэты ў інтэр'еры), у якіх Пэн увасобіў у звыклым для іх асяроддзі пэўныя чалавечыя тыпы («Стары салдат», 1902; «Сляпы музыка», канец 1910-х гг., «Сват», 1926) або характары («Стары рабін», «Дзяўчына ў белым», абедзве — да 1907 г.). Звычайна ў партрэтах абагульнены душэўны стан чалавека: матчын туга («Ліст з Амерыкі», 1913), пакора лёсу («Стары кравец», 1910-я гг.), поўная глыбокай пашаны засяроджанасць («За ранішнім лістом Талмуда» — партрэт Т. Каплана, каля 1910 г.) і т. п[5].

Тэмы палотнаў мастака з'яўляецца максімальна рэалістычнымі і па-жыццёва прыземленымі. Самыя любімыя сюжэты карцін Пэна — партрэты ў інтэр'еры (пераважна з жыцця местачковых яўрэяў). Любоўна выпісваючы дэталі, ён часта стылізаваў свае рэчы пад класіку «рэмбрандтаўскага» 17 стагоддзя[8].

Мастацкая тэхніка[правіць | правіць зыходнік]

У пошуках колеру Пэн у сваіх карцінах ігнараваў гармонію каляровых спалучэнняў, пісаў на прынцыпе каляровай мазаікі, дабіваючыся інтэнсіўнага выяўлення фарбаў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Іегуда Пэн на паштовай марцы Беларусі

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вакар Л. Пра інсітны пачатак творчасці Юдэля Пэна і Марка Шагала. / Л. Вакар // Мастацтва. – 1996. - №5. – с. 16.
  • Гулідава Н. Людзі і рэчы ў работах Ю. Пэна / Н. Гулідава // Мастацтва. – 2000. - №9. – с. 24 – 27.
  • Калініна Т. Ён ніколі не быў жанаты, не меў сваіх дзяцей. Школа і вучні сталі мэтай яго жыцця…: Да 150–годдзя з дня нараджэння мастака, педагога Ю. М. Пэна (1854 - 1937) / Т. Калініна // Настаўніцкая газета. – 2004. – 22 мая. – с. 7.
  • Кегелеў Ю. Як мы рэстаўравалі Пэна: 5 чэрвіня – 150 год з дня нараджэння Юдаля (Іегуды) Пэна (1854 - 1937), выдатнага жывапісца і педагога / Ю. Кегелеў // Культура. – 2004.- 5 – 11 чэрвеня (№23). – с. 15.
  • Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.
  • Шишанов В. В неразобранном виде… // Витебский проспект. 2006. № 2. 12 янв. С.3. [2]
  • Шишанов В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2004. № 2(12). С.5-11.[3]
  • Шишанов В. Об утраченном портрете Марка Шагала работы Юрия Пэна // Бюллетень Музея Марка Шагала. 2006. № 14. С.110-111.[4]
  • Шишанов В. Материалы о Ю. М. Пэне в РГАЛИ / В. Шишанов. // Малевич. Классический авангард. Витебск — 11: [альманах / ред. Т. Котович]. — Минск: Экономпресс, 2009. — С.42-55.[5]

Зноскі

  1. Варыянты напісання імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13, Мн., 2001, С.154
  2. Асобныя карціны масак падпісваў па-яўрэйску (на ідышы) — יודל פּען (Юдл Пэн), напрыклад «Стары шавец». На сучасным іўрыце імя Юдаль адпавядае імю Іегуда.
  3. Бронзавы бюст з магілы Юдаля Пэна кралі двойчы (гл. тут).
  4. Ліст без даты да Д. А. і А. А. Якерсонаў. У канцы ліста мастак падпісваецца Ваш верный поданный белорусский художник Ю. М. Пэн. Крыніца: Ю. М. Пэн, Научно-популярное издание, Мн., 2006, С.173
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 Иегуда Пэн, «первый в Витебске» (руск.) 
  6. Иегуда Пэн (руск.) 
  7. Иегуда Пэн (руск.) 
  8. [1]
  9. У Віцебску ўшанавалі Пэна

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons