Бліц
| Бліц | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Другая сусветная вайна | |||||||||
Сабор Святога Паўла пасля бамбаванняў |
|||||||||
|
|||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||
| Камандуючыя | |||||||||
| Ваенныя страты | |||||||||
| 3.363 лётчыкаў, 2.265 самалётаў | 40 – 43 тыс. загінуўшых цывільных і каля 46 тыс. параненых | ||||||||
Бліц (ням.: Blitz – маланка) — кампанія стратэгічных бамбарзіровак германскай авіяцыяй брытанскай прамысловасці ў 1940 – 1941 з мэтай вывядзення Вялікабрытаніі з Другой сусветнай вайны. Большая частка налётаў была скіравана на Лондан (71 рэйд), але таксама атакоўваліся іншыя буйныя індустрыяльныя цэнтры і парты: Бірмінгем, Ліверпул і Плімут (8 рэйдаў), Брысталь (6), Глазга (5), Саўтгемптан (4), Портсмут (3) і некалі асобных бамбарзіровак яшчэ васьмі гарадоў.
Лонданскі бліц доўжыўся 57 начэй, знішчыўшы больш за мільён будынкаў. Аднак мэты па дэмаралізацыі брытанскага ўрада і падрыву эканомікі не былі дасягнуты: наадварот, ваенныя прамысловасці пашырылі выпуск прадукцыі, а страты цывільнага насельніцтва, у параўнанні з іншымі бітвамі Другой сусветнай вайны, былі мінімальныя. Параза Германіі ў Бліцы, як і ў папярэдняй Бітве за Брытанію, прывяла да адмены плана высадкі Вермахта ў Вялікабрытаніі і пачатка агрэсіі супраць Савецкага Саюза.
Прычынамі правалу кампаніі лічацца адсутнасць у Вярхоўнага камандавання Люфтвафэ (ОКЛ) адзінага плана стратэгічных бамбарзіровак (атакі мелі хаатычны характар замест канцэнтрацыі на адной галіне прамысловасці), недахоп сродкаў вядзення доўгай авіявайны, дрэнныя разведдадзеныя па знаходжанню варожых вытворчасцей.
Сходныя кампаніі [правіць]
Літаратура [правіць]
- Juliet Gardiner: The Blitz: The British Under Attack. Harper Press, London 2010, ISBN 978-0-00-724077-7.
- Carol Harris: Blitz Diary: Life Under Fire in World War II. The History Press, London 2010, ISBN 978-0-7524-5172-5.
- Tom Harrisson: Living through the Blitz. Faber Finds, 2010, ISBN 978-0-571-27103-0
- Dietmar Süß: Tod aus der Luft : Kriegsgesellschaft und Luftkrieg in Deutschland und England. Siedler, München 2011
| Гэта пачатак артыкула пра Другую сусветную вайну. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |