Уінстан Чэрчыль
Уінстан Чэрчыль (англ.: Sir Winston Leonard Spenser-Churchill) — 62-і (з 10 мая 1940 да 27 ліпеня 1945) і 64-ы (з 26 кастрычніка 1951 да 7 красавіка 1955) прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі (да 1908 і з 1925) і Ліберальнай партыі (з 1908 да 1925).
Змест |
Біяграфія[правіць]
Уінстан нарадзіўся ў вядомай сям'і Мальбара, яго бацька Рэндальф Чэрчыль быў вядомым палітыкам-кансерватарам. Уінстан атрымаў добрую агульную і ваенную адукацыю, хаця ў яго заўсёды былі незадавальняючыя паводзіны. Удзельнічаў у ваенных кампаніях у Афганістане, Судане і Паўднёвай Афрыцы ў якасці афіцэра, аднак адначасова ён быў ваенным журналістам.
Пачатак палітычнай кар'еры[правіць]
Хутка пасля вяртання ў Вялікабрытанію Чэрчыль быў абраны ў ніжэйшую палату парламенту ад кансерватыўнай партыі. Аднак у 1904 ён перайшоў у іншую буйную на той час партыю, ліберальную. У ліберальным урадзе ён ужо ў 1908 атрымаў пасаду міністра гандлю і прамысловасці, а ў 1910 ён стаў міністрам унутраных спраў. На чале міністэрства Чэрчыль рашуча расправіўся з усімі шматлікімі маніфестацыямі і ў 1911 стаў міністрам марскіх спраў (афіцыйна — Першы Лорд Адміралцейства). Ён пачаў рэфарміраванне брытанскага флоту, аднак пасля няўдалай Дарданэльскай аперацыі падчас Першай сусветнай вайны Чэрчыль быў зняты са сваёй пасады.
Пасля 1917 Чэрчыль, які заўсёды варожа ставіўся да бальшавізму, быў адным з галоўных ініцыятараў інтэрвенцыі Антанты ў Расію. У 1925 ён перайшоў у кансерватыўную партыю, аднак у 20-я і 30-я гады ён не быў буйной палітычнай фігурай. Толькі ў канцы 30-х, пасля таго, як ён крытыкаваў палітыку «супакаення» Чэмберлена ў адносінах да Гітлера (магчыма, ён рабіў гэта з палітычных прычынаў) і пасля пачатку Другой сусветнай вайны Чэрчыль зноў уваходзіць у склад вядучых палітыкаў Вялікабрытаніі як новы марскі міністр.
Першы прэм'ерскі тэрмін[правіць]
10 мая 1940, калі было відавочна, што Чэмберлен цалкам скампраметаваў сабе як кіраўнік, Чэрчыль быў абраны прэм'ер-міністрам кааліцыйнага ўрада. Ён рашуча выказваўся за вайну да перамогі над Германіяй. Вядома яго фраза з прамовы да англійскай нацыі, што яму «няма чаго прапанаваць, акрамя крыві, поту і слёз». Чэрчыль актыўна наведваў месцы, разбураныя нямецкай авіяцыяй і ракетамі, шмат разоў выступаў па радыё. Яго дзейнасць дапамагла кансалідацыі брытанскай нацыі і падтрымцы іх настрою ў гады вайны.
22 чэрвеня 1941 вядомы сваімі антыкамуністычнымі поглядамі Чэрчыль заявіў аб падтрымцы СССР, дадаўшы, аднак, што "калі б Гітлер уварваўся ў пекла, я б прадставіў станоўчую справаздачу аб д'ябле". Чэрчыль удзельнічаў у працы антыгітлераўскай кааліцыі.
У 1945 перад парламенцкімі выбарамі ён спадзяваўся на свой ваенны аўтарытэт і амаль не вёў выбарчую кампанію. Аднак брытанцы аддалі свае галасы лейбарыстам на чале з Клементам Этлі, якія прапаноўвалі крокі па стабілізацыі эканамічнага становішча пасля вайны, а таксама абяцалі ўсеагульную занятасць і рэформу нацыянальнай сістэмы аховы здароўя.
5 сакавіка 1946 Чэрчыль вымавіў вядомую Фултанскую прамову, ад якой часам пачынаюць адлічваць час халоднай вайны. У гэты ж час Чэрчыль пачынае актыўна займацца літаратурнай дзейнасцю. У прыватнасці, ён піша вялікую працу "Другая сусветная вайна".
Другі прэм'ерскі тэрмін[правіць]
У 1951 кансерватары перамаглі на парламенцкіх выбарах, і 26 кастрычніка 1951 прэм'ер-міністрам стаў ужо 77-гадовы і атрымаўшы інсульт Чэрчыль. Нягледзячы на свой дрэнны стан, Чэрчыль заставаўся прэм'ерам да 7 красавіка 1955, калі перадаў сваю пасаду Энтані Ідэну.
У 1953 яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры, хаця на прэмію таксама прэтэндаваў Эрнест Хемінгуэй. У апошні раз Чэрчыль прысутнічаў на паседжанні парламента 27 ліпеня 1964.
Уінстан Чэрчыль памёр 24 студзеня 1965.
Гл. таксама[правіць]
|
|
|
|---|---|
| XVIII стагоддзе | Роберт Уолпал • Спенсэр Комптан • Генры Пелхам • Томас Пелхам-Холс • Уільям Кэвендзіш • Томас Пелхам-Холс • Джон Сцюарт • Джордж Грэнвіль • Чарльз Уотсан-Уэнтварт • Уільям Піт (старэйшы) • Аўгуст ФіцРой • Фрэдэрык Норт • Чарльз Уотсан-Уэнтварт • Уільям Пеці • Уільям Кэвендзіш-Бенцінк • Уільям Піт (малодшы) |
| XIX стагоддзе | Уільям Піт (малодшы) • Генры Эдзінтан • Уільям Піт (малодшы) • Уільям Уіндам Грэнвіль • Уільям Кэвендзіш-Бенцінк • Спенсэр Персіваль • Роберт Джэнкінсан • Джордж Канінг • Фрэдэрык Джон Робінсан • Артур Уэлслі • Чарльз Грэй • Уільям Лэм • Артур Уэлслі • Роберт Піль • Уільям Лэм • Роберт Піль • Джон Расэл • Эдвард Сміт-Стэнлі • Джордж Гамільтан-Гордан • Генры Джон Тэмпл • Эдвард Сміт-Стэнлі • Генры Джон Тэмпл • Джон Расэл • Эдвард Сміт-Стэнлі • Бенджамін Дызраэлі • Уільям Гладстан • Бенджамін Дызраэлі • Уільям Гладстан • Роберт Гаскойн-Сесіл Солсберы • Уільям Гладстан • Роберт Гаскойн-Сесіл Солсберы • Уільям Гладстан • Арчыбальд Прымроўз • Роберт Гаскойн-Сесіл Солсберы |
| XX стагоддзе | Роберт Гаскойн-Сесіл Солсберы • Артур Бэлфар • Генры Кэмпбел-Бэнерман • Герберт Генры Эсквіт • Дэвід Лойд Джордж • Эндру Бонар Лоў • Стэнлі Болдуін • Джэймс Рамсей Макдональд • Стэнлі Болдуін • Джэймс Рамсей Макдональд • Стэнлі Болдуін • Невіл Чэмберлен • Уінстан Чэрчыль • Клемент Этлі • Уінстан Чэрчыль • Энтані Ідэн • Гаральд Макмілан • Аляксандр Дуглас-Х'юм • Гаральд Уільсан • Эдвард Хіт • Гаральд Уільсан • Джэймс Калаган • |
| XXI стагоддзе | Тоні Блэр • Гордан Браўн • Дэвід Кэмеран |
- Асобы
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1965 годзе
- Кавалеры ордэна Падвязкі
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Кавалеры Пашаны
- Узнагароджаныя Зоркай 1939-1945
- Узнагароджаныя Афрыканскай зоркай
- Узнагароджаныя Італьянскай зоркай
- Узнагароджаныя медалем Сярэбранага юбілею караля Георга V
- Узнагароджаныя Каранацыйным медалем Георга VI
- Узнагароджаныя Каранацыйным медалем Елізаветы II
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры французскага Ордэна Вызвалення
- Узнагароджаныя Ваенным медалем, Францыя
- Узнагароджаныя французскім Ваенным Крыжом 1939-1945
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
- Узнагароджаныя Медалем За выдатную службу
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
- Кавалеры бельгійскага Ваеннага крыжа 1940
- Узнагароджаныя люксембургскім Ваенным Крыжом
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды, Эстонія
- Прэм'ер-міністры Вялікабрытаніі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры