Бружмель блакітны
Бружмель блакітны | |||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Lonicera caerulea L. | |||||||||||||||||
|
Бружмель блакітны[3], Бружмель сіні (Lonicera caerulea) — дравяністая расліна; від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Лістападны куст да 2,5 м вышынёй, з бурай даўгавата-растрэсканай карой, якая адслойваецца[4]. Бружмель дастаткова хуткарослая расліна (20—30 см/год), працягласць жыцця — 20—30 гадоў.
Лісце эліптычнае, амаль сядзячае, супраціўнае, 4-6 см даўжынёй і 3 см шырынёй.
Суквецці у пазухах 1-3 пар ніжніх лісцеў. Кветкі бледна-жоўтыя, амаль правільныя, званочкавыя. Прыкветкі шылападобныя або мечападобныя, даўжэйшыя за чашачкі[4].
Плод — даўгавата-эліптычная цёмна-блакітная з шызым налётам ягада[4]. Ягады ядомыя і цэняцца за тонкі водар і гаркавата-кіслы смак, які нагадвае чарніцы.
Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджана ў межах умеранай зоны па ўсім Паўночным паўшар’і. Расце сярод тундравых зараснікаў відаў роду Empetrum і буякоў, у лясах, на прырэчных лугах, сярод хмызнякоў, у лясным поясе і ў субальпіцы.
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Выдзяляюць дзевяць разнавіднасцяў, якія могуць разглядацца як падвіды ці асобныя віды:
- Lonicera caerulea var. altaica (Бружмель алтайскі), сінонім: L. altaica. Паўночная Азія.
- Lonicera caerulea var. caerulea. Еўропа.
- Lonicera caerulea var. cauriana. Захад Паўночнай Амерыкі.
- Lonicera caerulea var. dependens. Цэнтральная Азія.
- Lonicera caerulea var. edulis (Бружмель ядомы), сінонім: L. edulis[5]. Усходняя Азія.
- Lonicera caerulea var. emphyllocalyx. Усходняя Азія.
- Lonicera caerulea var. kamtschatica. Паўночна-ўсходняя Азія.
- Lonicera caerulea var. pallasii. Паўночная Азія, Паўночна-ўсходняя Еўропа.
- Lonicera caerulea var. villosa. Усход Паўночнай Амерыкі.
Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]
Ягады бружмеля
|
Bombus pascuorum на суквецці бружмеля
|
Расліна культывуецца ў садах дзеля ягад і ў дэкаратыўных мэтах.
Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылку, на Алтаі з’яўляецца найважнейшым меданосам[6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lonicera coerulea L.
- ↑ а б в Lonicera caerulea L., Жимолость голубая (руск.)(недаступная спасылка). Виртуальный гербарий. Ботанический сад ИГУ. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 12 лютага 2010.
- ↑ The Plant List .
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Жимолость // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 106. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Якубов В. В. Растения Камчатки // Растения Камчатки : Полевой атлас. — M.: Путь, Истина и Жизнь, 2007. — С. 224—225. — 264 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-98024-023-3.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1224. Lonicera pallasii Ledeb. (L. caerulea L. subsp. pallasii (Ledeb.) Browicz) — Жимолость Палласа // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 263. — ISBN 5-87317-163-7.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Жимолость голубая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)