Сістэматыка раслін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Раздзел батанікі

Сістэматыка раслін

Species plantarum 002.JPG

Аб'екты даследавання

Расліны · Водарасці
Грыбы і інш…

Раздзелы батанікі

Альгалогія · Анатомія раслін · Брыялогія · Геабатаніка · Геаграфія раслін · Дэндралогія · Дыяспаралогія · Карпалогія · Ліхеналогія · Мікагеаграфія · Мікалогія · Марфалогія раслін · Палеабатаніка · Паліналогія · Сістэматыка раслін · Фізіялогія раслін · Фітапаталогія · Фларыстыка · Экалогія раслін · Этнабатаніка

Знакамітыя батанікі

Тэафраст
Жазеф Пітон дэ Турнефор
Карл Ліней
Адольф Генрых Густаў Энглер
Армен Лявонавіч Тахтаджан
іншыя…

Гісторыя

Гісторыя батанікі
Знакамітыя кнігі па батаніцы
Батанічная ілюстрацыя

Сістэматыка раслін — раздзел батанікі, якая займаецца апісаннем раслінных арганізмаў (уключаючы вымерлых), размеркаваннем іх па групах (від, род, сямейства, парадак, клас, аддзел), размяшчэннем груп у пэўным парадку – сістэме. Задача дысцыпліны — стварэнне сістэмы, якая з'яўляла б сваяцкую сувязь паміж групамі раслін, ход гістарычнага развіцця расліннага свету на Зямлі. Асноўныя метады — параўнальна-марфалагічны, анатамічны, эмбрыялагічны, фізіёлага-біяхімічны, палеанталагічны, эколага-марфалагічны, марфолага-геаграфічны. Мае шмат агульнага з сістэматыкай жывёл. Цесна звязана з марфалогіяй раслін, анатоміяй раслін, палеабатанікай і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У гісторыі сістэматыкі раслін выдзяляюць наступныя асноўныя перыяды:

Перыяд штучных сістэм[правіць | правіць зыходнік]

Штучныя сістэмы грунтаваліся на нямногіх адзнаках, адвольна выбраных аўтарамі. Напр., К. Ліней падзяліў усе расліны на 24 класы (23 класы кветкавых і 1 клас бяскветкавых), узяўшы за аснову колькасць, даўжыню і спосаб прымацавання тычынак.

Гл. таксама: А. Чэзальпіна, Дж. Рэй, Ж. Турнефор, К. Ліней.

Перыяд натуральных сістэм[правіць | правіць зыходнік]

Натуральныя сістэмы аб'ядноўвалі расліны ў групы паводле падабенства многіх асноўных адзнак, выяўляліся сваяцтвы паміж групамі, выкарыстоўваўся не толькі марфалагічны, але і анатамічны метад.

Гл. таксама: А. Жусьё, А. Дэкандоль.

Перыяд філагенетычных сістэм[правіць | правіць зыходнік]

Філагенетычная сістэматыка раслін развілася на аснове тэорыі эвалюцыі Ч. Дарвіна, і з'яўляе паслядоўнае развіццё расліннага свету і ўзаемнае сваяцтва асобных груп раслін.

Гл. таксама: А. Браун, А. Энглер, Г. Галір, Ч. Бэсі, Р. Ветштэйн, М. І. Кузняцоў, М. А. Буш, А. А. Грасгейм, Б. М. Коза-Палянскі, А. Л. Тахтаджан.