Вагініт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вагініт
МКХ-10 N76.076.0-N76.176.1
МКХ-9 616.1616.1
DiseasesDB 14017 14017
eMedicine med/3369  med/2358med/2358 emerg/631emerg/631 emerg/639emerg/639 med/3369  med/2358med/2358 emerg/631emerg/631 emerg/639emerg/639

Вагініт, кальпіт — запаленне слізістай абалонкі похвы. Нярэдка спалучаецца з запаленнем вонкавых палавых органаў, г.зн. працякае ў форме вульвавагініту.

Прычына[правіць | правіць зыходнік]

Мікробы або паразіты ў похве (ганакокі, трыхаманады, вастрыцы), якія трапляюць з забруджанай бялізны, брудных рук, пры парушэнні правіл палавой гігіены. Можа ўзнікнуць пры доўгім механічным раздражненні слізістай абалонкі (напрыклад, працяглым нашэнне кольцаў пры выпадзенні маткі). У дзяўчынак 3-10 гадоў вагініт можа развіцца пры трапленні інфекцыі ў похву з токам крыві (пры дыфтэрыі, шкарлятыне, адзёры і інш.)

Сімптомы[правіць | правіць зыходнік]

Набраканне і пачырваненне слізістай абалонкі похвы, гнойныя вылучэнні (часам з дамешкам крыві), адчуванне цяжару ўнізе жывата, пякотка, сверб вонкавых палавых органаў. Прыкметы вульвавагініту: пачырваненне вонкавых палавых органаў, нярэдка распаўсюджваецца на скуру сцёгнаў і ягадзіц, гнойныя вылучэнні, сверб.

Старэчы вагініт можа ўзнікнуць на фоне ўзроставых змяненняў (зморшчванне і сухасць слізістай абалонкі похвы).

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Ліквідацыю прычыны. Пры трыхаманадным вагініце праводзіцца адначасовае лячэнне мужа і жонкі.

Шаблон:Gynecology-stub