Гінгівіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Востры і хранічны гінгівіт
Gingivitis before and after-2.jpg
Цяжкая форма гінгівіту да (уверсе) і пасля (унізе) стараннай хірургічнай апрацоўкі раны зубоў і прылеглых тканак дзёсен
МКХ-10 K05.005.0, K05.105.1
МКХ-9 523.0523.0-523.1523.1
DiseasesDB 34517 34517
MedlinePlus 001056 001056
MeSH D005891 D005891

Гінгівіт — захворванне дзёсен, мае запаленчы, дыстрафічны характар. Гінгівіт можа развіцца пры ўздзеянні на тканкідзясны неспрыяльных знешніх фактараў (інтаксікацыя свінцом, марганцам, вісмутам і інш.), а таксама быць праявай парушанай мясцовай або агульнай рэактыўнасці арганізма. Пры ўздзеянні шкодных фактараў на слізістую абалонку дзясны запаляецца спачатку дзясновая смочка, затым суседнія ўчасткі слізістай абалонкі. З'яўляюцца крывацечнасць і балючыя адчуванні ў дзёснах. Пры працяглым уздзеянні шкоднасных фактараў магчыма развіццё дэструктыўнага працэсу — утварэнне на слізістай абалонцы дзясны язваў, эрозій і інш. Пры з'яўленні некратычных участкаў з прычыны інтаксікацыі пагаршаецца агульны стан арганізма, павышаецца тэмпература цела, узнікаюць галаўны боль, млявасць, пот, бяссоніца, гніласны пах з рота. Гінгівіт мае тэндэнцыю да частых абвастрэнняў, якія ўзнікаюць адначасова з абвастрэннем якога-небудзь захворванні страўнікава - кішачнага тракту. Лячэнне накіравана на ліквідацыю асноўнага захворвання і шкоднасных фактараў. Прафілактыка: абавязковая чыстка зубоў, сістэматычнае выдаленне зубнога каменя, своечасовае лячэнне зубоў і слізістай абалонкі рота.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]