Гепатыт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гепатыт
Alcoholic hepatitis.jpg
Мікрафатаграфія клетак печані, здзіўленай алкагольным гепатытам
МКХ-10 K75.975.9
МКХ-9 573.3573.3
DiseasesDB 20061 20061
MeSH D006505 D006505

Гепатыт (грэч.: ἡπατ + ῖτις — печань + запаленне; народная назва — жаўтуха) — агульная назва запаленчых захворванняў печані, якія ўзнікаюць ад розных прычын і маюць рознае лячэнне. Найчасцей інфіцыруюцца людзі маладога працаздольнага веку. З'яўляецца прычынай цырозу і раку печані. Пасля перанесенай хваробы развіваецца пажыццёвы імунітэт. Звыш 2 млрд жыхароў Зямлі (1/3 насельніцтва планеты) з'яўляецца носьбітамі віруса. Штогод ад хваробы ў свеце паміраюць каля мільёна чалавек.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба прадухіляецца праз вакцынаванне, ужыванне ачышчанай ежы і вады, мыццё рук пасля прыбіральні і перад прыгатаваннем і прыёмам ежы, купанне толькі ў прызначаных вадаёмах.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Заражэнню спрыяе прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, бязладныя палавыя зносіны.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Пажаўценне вачэй пры гепатыце

Першымі праявамі хваробы з'яўляюцца стомленасць, страта апетыту, пажаўценне скуры і склераў(англ.) бел. вачэй.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць 5 відаў хваробы. Гепатыты А і Е перадаюцца фекальна-аральным шляхам праз забруджаную ваду і ежу. Гепатыты В, C і D — праз пераліванне(англ.) бел. заражанай крыві, забруджаныя шпрыцы, выдзяленні вірусаносьбіта і любошчы з заражаным чалавекам. Пераважная большасць заражэнняў (2 млрд чалавек у свеце, амаль 350 млн хранічных) і смерцяў (амаль 600 тыс. чалавек штогод) прыпадае на гепатыт В(англ.) бел.. Заражаных гепатытам С — 130 мільёнаў, гепатытам А(англ.) бел. — 1,4 мільёны. Вакцыны існуюць супраць гепатытаў А і В[1]1982 года)[2].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі штогод выяўляюць 7—10 тысяч хворых, з іх больш за 70 % на гепатыт С(англ.) бел. праз адсутнасць вакцыны[3]. Найчасцей хварэюць жыхары вялікіх гарадоў ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў[4]. Супраць гепатыту В штогод вакцынуецца каля 230 тыс. чалавек, у тым ліку каля 94 тыс. нованароджаных, 110 тыс. падлеткаў і 17 тыс. дарослых з групы рызыкі[5]. Жыхарам краіны робяцца тры прышчэпкі ў першыя 12 гадзінаў жыцця, у 1 месяц і ў 5 месяцаў або трохразовая ў 13 гадоў раней не прышчэпленым[6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]