Велярызацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

ВЕЛЯРЫЗА́ЦЫЯ [ад лац. velum мяккае паднябенне], від дадатковай артыкуляцыі зычных, пры якім адбываецца пад'ём задняй часткі языка да мяккага паднябення, у выніку зычным надаецца нізкатанальная [ы]-падобная тэмбравая афарбоўка.

Гукі, якія маюць такую дадатковую артыкуляцыю — велярызаваныя.

У бел. мове велярызаванымі з'яўляюцца ўсе цвёрдыя зычныя апроч велярных (Асноўны фокус артыкуляцыі — на мяккім паднябенні) [г], [к], [х], [г´]. Велярызаванасць беларускіх зычных спецыяльна не азначаецца, паколькі ўласцівая ўсім гукам, якія яе могуць мець.