Вестник Европы (1866—1918)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Вестник Европы»
Арыгінальная
назва
руск.: Вестник Европы
Тып часопіс
Заснавальнік Mikhail Stasyulevich[d]
Выдавец М. М. Стасюлевіч
Краіна  Расійская імперыя
Рэдактар Mikhail Stasyulevich[d][1] і Dmitry Ovsyaniko-Kulikovsky[d][1]
Галоўны рэдактар М. М. Стасюлевіч
Заснавана 1866[1]
Спыненне публікацый 1918[1]
Тэматыка літаратурны, навуковы і палітычны часопіс
Мова руская
Перыядычнасць штомесячнік
Аб’ём 25 друк. арк.
Галоўны офіс Санкт-Пецярбург
Тыраж 15 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Вестник Европы» (Вѣстникъ Европы) — рускі літаратурна-палітычны штомесячнік умерана ліберальнай арыентацыі, які выпускаўся з 1866 па 1918 год у Санкт-Пецярбургу (працягваў традыцыю аднайменнага часопіса, заснаванага ў 1802 годзе М. М. Карамзіным). Да 1868 года выходзіў 4 разы на год, з 1869 года — штомесяц. Рэдактар-выдавец М. М. Стасюлевіч1866 па 1908 год). У часопісе пераважная ўвага надавалася гісторыі і палітыцы.

Друкаваў навуковыя працы, публіцыстыку, літаратурныя творы, палітычныя агляды, замежную хроніку. Выступаў за паслядоўнае рэфармаванне ўсіх бакоў жыцця Расійскай імперыі, інфармаваў пра правядзенне судовай, земскай, школьнай рэформ на месцах, у т.л. ў Беларусі. Абараняў правы народаў Расіі на свабоднае культурнае развіццё. Змясціў шэраг матэрыялаў па гісторыі, этнаграфіі і літаратуры Беларусі. У апошняе дзесяцігоддзе існавання аддаваў перавагу праграмам акцябрыстаў і кадэтаў[2].

У часопісе друкаваліся некаторыя вядомыя навукоўцы і публіцысты: К. А. Ціміразеў, І. М. Сечанаў, В. Ю. Скалон, І. І. Мечнікаў, С. М. Салаўёў, К. Д. Кавелін, А. Ф. Коні, Я. К. Рап, А. М. Весялоўскі, А. П. Голубеў, А. М. Пыпін, Д. М. Аўсяніка-Кулікоўскі, Ф. Ф. Зялінскі, К. Я. Вараб’ёў, Ф. Ф. Мартэнс, У. Ф. Дзеружынскі, К. К. Арсеньеў, А. С. Хаханаў і іншыя.

У літаратурным аддзеле друкаваліся І. С. Тургенеў, І. А. Ганчароў, А. М. Астроўскі, А. А. Ціханаў, П. Д. Бабарыкін, В. С. Салаўёў; у 1880-я гады — М. Я. Салтыкоў-Шчадрын, у 19001910-я гады — І. А. Бунін, Максім Горкі. З 1875 па 1880 год у часопісе публікавалася карэспандэнцыя французскага пісьменніка Эміля Заля[3].

Друкавалася таксама артыкулы па фінансава-эканамічных пытаннях і публіцыстыка Р. Б. Іоласа, А. Ф. Жохава, А. У. Жыркевіча, П. Х. Шванебаха.

Зноскі

  1. а б в г Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. «Вестник Европы» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
  3. Пузиков, с. 95-97

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]