Возера Асвейскае

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Асвейскае
Aśviejskaje - 3.jpg
Каардынаты: 56°03′08″ пн. ш. 28°09′06″ у. д. / 56.052222° пн. ш. 28.151667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна

Flag of Belarus.svg Беларусь

Рэгіён

Віцебская вобласць

Вышыня над узроўнем мора

129,8 м

Даўжыня

11,4 км

Шырыня

7,8 км

Плошча

43,8 км²

Даўжыня берагавой лініі

33,4 км

Найбольшая глыбіня

7,5 м

Салёнасць

0,125 ‰

Празрыстасць

2,5 м

Плошча вадазбору

206 км²

Упадаюць

рака Выдранка і інш.

Выцякаюць

канал Дзегцяроўка

Асвейскае (Беларусь)
Асвейскае
Асвейскае
Асвейскае (Віцебская вобласць)
Асвейскае
Асвейскае
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Каардынаты: 56°03′08″ пн. ш. 28°09′06″ у. д. / 56.052222° пн. ш. 28.151667° у. д. (G) (O) (Я) Асве́йскае возера — самае паўночнае возера Беларусі і другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр. Знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Дрыса.

Плошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5 м, даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км.

Катлавіна акруглай формы, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі. У заходняй частцы возера ёсць востраў плошчай каля 5 км². Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Берагі возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Упадае рака Выдранка і больш за 40 ручаёў.

Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу, мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў — зніжэнне ўзроўню вады, для пад'ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.

Возера Асвейскае — буйнейшае ў рэгіёне Паазер'я месца размнажэння і паслягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) і лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі з'яўляюцца месцам пастаяннай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у перыяд міграцый вясной і восенню.

Над возерам

Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка Асвейскі. На беразе Асвейскага возера знаходзіцца паляўніча-рыбалоўная база Верхнядзвінскай ЛПГ.

На беразе возера размясціўся гарадскі пасёлак Асвея і вёскі Вялікае Сяло, Чапаеўскі, Асвеіца, Канчаны і інш..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер / А. Ф. Бубала, В. І. Рудой; фота А. Ф. Бубала, А. У. Маладзечкін, В. Л. Салаўёў. — Наваполацк, 2007. — 44 с.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мінск: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 44, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.