Возера Дрысы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Дрысы | |
| Каардынаты | |
| Упадаюць | Ушча |
| Выцякаюць | Дрыса |
| Краіны | Беларусь |
| Плошча | 2,26 км² |
| Аб'ём | 5,83 млн. км³ |
| Глыбіня | 3,7 м |
| Даўжыня | 3,7 км |
| Шырыня | 0,96 км |
| Даўжыня берагавой лініі | 11,4 км |
Дрысы — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобл.
Плошча 2,26 км². Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 3,7 км. Найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 11,4 км. Аб′ём вады 5,83 млн. м³. Плошча вадазбору 1578 км².
Знаходзіцца ў басейне р. Дрыса (выцякае з возера), за 35 км на ўсход ад г.п. Расоны, на паўночны захад ад в. Перавоз. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на захадзе 15—20 м), параслі мяшаным лесам. Берагі пад хмызняком і лесам. Дно плоскае. У цэнтры 5 астравоў агульнай плошчай 1 га. Мелкаводдзе ўздоўж берагоў і вакол астравоў да глыбіні 2 м (на поўначы да 2,5 м) пясчанае і ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,2—3 м.
На поўдні ўпадае рака Ушча, на паўночным захадзе злучаецца пратокай з возерам Глыба.
[правіць] Літаратура
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.