Возера Тоба
| Тоба | |
| Toba | |
Выгляд з космасу |
|
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Краіна | |
| Вышыня над узроўнем мора |
905 м |
| Даўжыня |
100 км |
| Шырыня |
30 км |
| Плошча |
1103 км² |
| Аб'ём |
240 км³ |
| Найбольшая глыбіня |
529 м |
| Плошча вадазбору |
3440 км² |
| Выцякаюць |
рака Асахан |
|
|
|
Тоба (індан.: Toba) — возера на востраве Суматра ў Інданезіі. З'яўляецца найбуйнейшым возерам вулканічнага паходжання.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Возера Тоба знаходзіцца ў горнай частцы вострава Суматра, у зоне субдукцыі (напаўзання тэктанічных пліт, гл. Тэктоніка пліт) на вышыні 905 м над узроўнем мора. Для дадзенай мясцовасці характэрна сейсмічная актыўнасць. Значныя землятрусы адбываліся ў 1892, 1916, 1920—1922 і 1987 гг.
Сфарміравалася на месцы катастрафічнага вулканічнага вывяржэння, якое адбылося 73±4 тыс. гадоў таму. Займае плошчу 1103 км² (каля 100 км у даўжыню і 30 км у шырыню). Найбольшая глыбіня - 529 м. Плошча вадазбору - 3440 км². На возеры размешчаны востраў Самасір. З Тоба выцякае рака Асахан.
Культура [правіць]
Узбярэжжа возера Тоба былі асвоены чалавекам сучаснага тыпу каля 45 тыс. гадоў таму, хаця маглі мецца ранейшыя пасяленні да вулканічнага вывяржэння. У наш час наваколлі возера насяляе субэтнічная група батакаў, якая спавядае хрысціянства. Згодна паданню, усе батакі паходзяць з гары Букіт-Пусук на заходняй ускраіне Тобы.
Вакол Тобы і на востраве Самасір захаваліся традыцыйныя драўляныя хаціны батакаў з увагнутымі дахамі і ўпрыгожанымі рэззю франтонамі. У мінулым вёскі ў раёне возера былі акружаныя ровам і зараснікамі бамбука. Свабодным заставаўся толькі адзін уезд, які маглі ў любы момант перакрыць. Абарончая планіроўка вуліц заўважна і ў нашы дні.
Эканоміка [правіць]
Возера Тоба адно з самых прывабных месцаў для турыстаў, якія прыязджаюць у Інданезію. Мясцовыя жыхары займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць на ўрадлівых землях рыс і гародніну. На востраве Самасір існуе буйная ферма па гадоўлі рыбы.