Вольга Мікалаеўна Ляўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Мікалаеўна Ляўко
Дата нараджэння 21 мая 1947(1947-05-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 2021(2021-10-26) (74 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, археолаг
Навуковая сфера археалогія[1], гісторыя[1] і сярэдневякоўе[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (2000)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Георгій Васілевіч Штыхаў
Узнагароды

Во́льга Мікала́еўна Ляўко́ (21 мая 1947, в. Астравок, Капыльскі раён — 26 кастрычніка 2021) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2010). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (2017)[2].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

У 1972 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

З 1970 года да 1974 года — старшы лабарант, з 1974 года да 1983 года малодшы навуковы супрацоўнік у Інстытута гісторыі АН Беларусі, пасля загадчыца Цэнтра гісторыі даіндустрыяльнага грамадства, загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу[2].

У 1980 годзе абараніла ў Ленінградскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю па тэме «Віцебск XIV—XVIII стст. (паводле археалагічных звестак)»[2] (навуковы кіраўнік — Георгій Штыхаў).

З 2004 года (па сумяшчальніцтву) прафесар кафедры археалогіі МДУ імя А. А. Куляшова[2].

Абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Фарміраванне і развіццё тэрытарыяльна-адміністрацыйных цэнтраў паўночна-ўсходняй Беларусі ў IX—XVIII стст.»[2].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучала гісторыю Віцебскай зямлі, матэрыяльную культуру XIV—XVIII стст. Даследавала старажытныя беларускія гарады (Віцебск, Орша, Гарадок, Талачын, Копысь), замкі (Езярышча, Смальяны, Шклоў), Куцеінскі (Орша) і Святадухаўскі (Віцебск) манастыры, гарадзішчы, курганныя могільнікі, селішчы паўночна-ўсходняй Беларусі эпохі жалеза і сярэднявечча. З 2015 года праводзіла раскопкі на археалагічным комплексе Кардон[3][4].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебские изразцы XIV—XVIII вв. Мн., 1981.
  • Витебск XIV—XVIII вв.: По археологическим данным: Автореф. дис. … канд. ист. наук: 07.00.06 / ЛГУ им. А. А. Жданова. — Л., 1980. — 19 с.
  • Витебск XIV—XVIII вв. Мн., 1984.
  • Экскурсия по древнему Витебску. Мн., 1984.
  • Торговые связи Витебска в X—XVIII вв. Мн., 1989.
  • Средневековое гончарство северо-восточной Белоруссии. Мн., 1992.
  • Средневековая Орша и ее округа: (Ист.-археол. очерк). Орша, 1993.
  • Средневековые территориально-административные центры северо-восточной Беларуси: Формирование и развитие / О. Н. Левко; Ин-т истории НАН Беларуси. — Мн.: Беларуская навука, 2004. — 278, [1] с. — ISBN 985-08-0602-8.

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Прэзідыума НАН Беларусі (1999, 2000, 2006), ганаровым знакам «2000 гадоў хрысціянству» (2000), Ганаровай граматай Аршанскага гарвыканкама (2002), Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2008), дыпломам лаўрэата конкурса Топ-10 НАН Беларусі (2016), ганаровым званнем «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2017)[2][5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё Марозаў 2022.
  3. Археологи продолжат исследовать древнее поселение на Подвинье
  4. Сёлета раскопкі на археалагічным комплексе Кардон працягваюцца. Ёсць унікальныя знаходкі (фота)
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]