Віцебскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Віцебскае княства — феадальнае княства, якое вылучылася з Полацкага княства пасля смерці князя Усяслава Брачыславіча (1101 г.). Цэнтр — г. Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1130 — 40-я гады тут, відаць, княжыў полацкі князь Васілька Святаславіч, потым — полацкія князі Васількавічы, з 1165 — Давыд Расціславіч, які ў 1167 г. разам з полацкім князям Усяславам Васілкавічам вытрымаў аблогу менскага князя Валадара Глебавіча. У 1170-я гады ў княстве уладарыў Усяслаў Васількавіч, які парушыў узаемаадносіны са Смаленскам. У пачатку 1180-х г. княства належала Брачыславу Васількавічу, які зблізіўся з Чарнігавам і Ноўгарадам, і выйшла з пад уплыву Смаленска. З 1186 г. Віцебскае княства зноў пад уплывам Смаленска, што выклікала незадаволенасць полацкіх і чарнігаўскіх князёў, якія 1195 г. выступілі супраць смаленскіх князёў у выніку чаго Віцебск трапіў пад уладу Полацка. У пачатку 13 ст. назіраецца збліжэнне Віцебскага княства з Уладзіміра-Суздальскім княствам. У 1220-1230-я гады Віцебскае княства падпарадкоўвалася полацкаму князю Брачаславу, ў 1129, відаць знаходзілася пад палітычным уплывам Смаленска, князь якога Мсціслаў падпісаў пагадненне з Рыгай ад імя полацкага і віцебскага князёў. У 1262 г. віцебскі князь Канстанцін з наўгародцамі ўдзельнічаў у паходзе на Юр'еў. У 1263—1265 г. княства залежала ад полацкага князя Ізяславам, які у сваю чаргу быў васалам літоўскага князя Войшалка. У 1280 Віцебск згадваецца ў грамаце смаленскага князя Фёдара Расціславіча як залежная ад яго тэрыторыя. У канцы 13 — пачатку 14 ст. тут княжыў Міхаіл Канстанцінавіч. У пач. 14 ст. у Віцебску княжыў бацька першай жонцы Альгерда Марыі, пасля яго смерці (1320) віцебскім князем стаў яго зяць Альгерд, пасля смерці апошняга, з 1377 г. Віцебскае княства належала яго ўдаве, другой жонцы — Ульяне. Пасля смерці Ульяны (каля 1393 г.) вялікі князь літоўскі Вітаўт скасаваў Віцебскае княства і накіраваў у Віцебск намесніка Фёдара Вясну. Але малодшы сын Альгерда Свідрыгайла з мэтай аднавіць княжанне ўзняў мяцеж, які падтрымалі Орша і Друцк. Мяцеж быў задушаны, а Віцебскае княства ператворана ў намесніцтва. У пачатку 16 ст. Віцебскае княства ператворана ў Віцебскае ваяводства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев, 1896 г.
  • Алексеев Л.В Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очерки северной Белоруссии)
  • Алексеев Л. В. Полоцкая зямля в X—XIII вв. // Древнерусские княжества Х — ХIII вв.
  • Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяд.|Від=Б}}

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]