Востраў Ламу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ламу
Lamu
Астравы Ламу.svg
Каардынаты: Каардынаты: 2°17′00″ пд. ш. 40°52′00″ у. д. / 2.283333° пд. ш. 40.866667° у. д. (G) (O) (Я)2°17′00″ пд. ш. 40°52′00″ у. д. / 2.283333° пд. ш. 40.866667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Індыйскі акіян
Краіна Flag of Kenya.svg Кенія
Ламу (Кенія)
Ламу
Ламу
Плошча 50 км²
Насельніцтва 18 382 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 367,64 чал./км²
Бераг


Ла́му (суахілі: Lamu) — востраў у Індыйскім акіяне, частка архіпелага Ламу. Уваходзіць у склад Кеніі. Тэрыторыя — 50 км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Ламу.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Ламу размешчаны ў заходняй частцы Індыйскага акіяна, аддзелены ад узбярэжжа Кеніі вузкім пралівам (месцамі меней 500 м). Даўжыня — 12,7 км. Шырыня — да 7,66 км. На ўсходнім беразе знаходзіцца горад Ламу.

Востраў мае мацерыковае паходжанне, але ў фарміраванні ўзбярэжжа таксама прымалі ўдзел каралы. Каралавы рыф атачае частку берагавой лініі. На поўдні вострава ўздымаюцца пясчаныя выдмы, якія абаранілі Ламу падчас цунамі 26 снежня 2004 года.

Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэднегадавая колькасць ападкаў не перавышае 500 мм у год. Прэсную ваду здабываюць у калодзежах і назапашвальніках дажджавой вільгаці джабія (каля 30).

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Прырода вострава значна зменена чалавекам, аднак захаваліся мангравыя лясы, якія насяляюць мноства рыб, марскія чарапахі і дзюгоні. Каля горада Ламу дзейнічае прытулак для валачашчых аслоў (каля 3000 галоў), якія ў мінулым шкодзілі мясцовай флоры.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш прыцягальным з'яўляецца горад Ламу на ўсходнім беразе, дзе захаваліся стары горад XVI — XIX стст, крэпасць XIX ст., а таксама цудоўная атмасфера традыцыйнай культуры.

Каля вёскі Матандоні знаходзіцца мангравы лес. Яе жыхары займаюцца канструяваннем традыцыйных кабатажных суднаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]