Востраў Мурэа
| Мурэа Moorea, Moʻorea |
|
| Каардынаты: | |
| Архіпелаг | Астравы Таварыства |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
| Плошча | 134 км² |
| Найвышэйшы пункт | 1 207 м |
| Насельніцтва (2007) | 16 191 чал. |
| Шчыльнасць насельніцтва | 120,828 чал./км² |
Мурэа (франц. Moorea, таіц.: Moʻorea, літаральна "жоўтая яшчарка") — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Наветраных астравоў Таварыства. Плошча - 134 км². Насельніцтва - 16191 чал. (2007 г.)
Змест |
Геаграфія [правіць]
Востраў размешчаны не далёка ад Таіці. Мае вулканічнае паходжанне. Даволі ўзгорысты. Найвышэйшы пункт - гара Тахіэа (1 207 м). Уздоўж часткі ўзбярэжжа цягнецца каралавы рыф, які фарміруе 3 невялікія астраўкі моту.
Клімат трапічны мусонны. Сезон дажджоў працягваецца са снежня да красавіка. У зімовыя месяцы (чэрвень - верасень) з паўднёвага ўсходу дзьме прахалодны вецер Марааму. Сярэднегадавая тэмпература 24 - 28° C.
Гісторыя [правіць]
Мурэа быў населены палінезійцамі ў канцы 1 тысячагоддзя н. э. Да прыбыцця еўрапейцаў ён з'яўляўся важным духоўным цэнтрам Палінезіі. Да нашага часу захавалася некалькі палінезійскіх стадолаў марае. Найбольш старажытны - Афарэату, усталяваны ў IX ст.
Адкрыты ў 1767 г. брытанцам Сэмюэлем Уолісам. На востраве таксама пабывалі Дж. Кук, Ч. Дарвін, О. Кацэбу.
У канцы XVIII ст. быў далучаны да Таіцянскай дзяржавы. У XIX ст. быў абвешчаны калоніяй Францыі.
У 2010 г. група палінезійцаў у пратэст супраць змен у традыцыйным ладзе жыцця абвясціла на Мурэа дзяржаву Хау Пакумоту.
Эканоміка і інфраструктура [правіць]
Мурэа - другі па значэнню востраў Французскай Палінезіі, дзе інтэнсіўна развіваецца турызм. Мясцовыя жыхары займаюцца земляробствам (вырошчваюць ваніль, цытрусавыя, ананасы, бананы і г. д.) і ловам рыбы. Частка тубыльцаў стала працуе на суседнім Таіці.
Востраў звязаны з Таіці і некалькімі іншымі астравамі Таварыства паромнай пераправай. Дзейнічае аэрапорт. Галоўная шаша цягнецца вакол усяго ўзбярэжжа Мурэа.