Востраў Суэйнс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Суэйнс
Swains Island
Swains Island map.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 11°03′20″ пд. ш. 171°04′40″ з. д. / 11.055556° пд. ш. 171.077778° з. д. (G) (O) (Я)11°03′20″ пд. ш. 171°04′40″ з. д. / 11.055556° пд. ш. 171.077778° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
АА першага ўзроўня залежная тэрыторыя
Суэйнс (Ціхі акіян)
Суэйнс
Суэйнс
Няма старонкі Шаблон:На карце/ЗША залежная тэрыторыя
Плошча 1,865 км²
Насельніцтва (2005) 37 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 19,839 чал./км²
Выгляд звонку
Commons-logo.svgСуэйнс на Вікісховішчы 


Востраў Суэйнс (англ.: Swains Island) — востраў у складзе астравоў Такелау. Таксама вядомы як востраў Алахега (Olohega Island), Кірас (Quiros), Джэнінгс (Jennings) і г. д. Адміністрацыйна належыць да Амерыканскага Самоа, залежнай тэрыторыі ЗША. Агульная плошча - 1,865 км². Насельніцтва - 37 чал. (2005 г.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў быў адкрыты 2 сакавіка 1606 г. іспанскім мараплаўцам П. Ф. дэ Кірасам і быў названы востравам Прыгожых Людзей (Isla de la Gente Hermosa). Праз некаторы час на Суэнс уварваліся жыхары Факаофа, перабілі або выгналі мясцовых мужчын, а жанчын забралі на свой атол. Згодна паданню, на востраў быў накладзены праклён з-за чаго спробы жыхароў Факаофа стварыць на ім паселішча скончыліся няўдачай.

У 1841 г. да вострава падыйшла амерыканская экспедыцыя, якая наракла яго Суэйнс у гонар капітана амерыканскага кітабойнага судна.

Пасля амерыканскай місіі на востраў зноў перасяліліся выхадцы з Факаофа. Да іх далучыліся 3 французы.

13 кастрычніка 1856 г. Суэйнс быў абвешчаны ўласнасцю амерыканскага грамадзяніна Элі Хатчынсана Джэнінгса (1814 - 1878 гг.), які пасяліўся на востраве разам з жонкай-самоанкай і заснаваў на ім какосавую плантацыю. Э. Х. Джэнінгс сцвярджаў, што выкупіў права ўладання за 15 шылінгаў за акр і бутэльку джына ў брытанскага капітана, быццам бы першаадкрывальніка. Сям'я Джэнінгсаў неабмежавана валодала востравам доўгія гады, актыўна займалася гандлёвымі аперацыямі, здабычай гуана і аказвала дапамогу перуанскім гандлярам рабамі спусташаць астатнія астравы Такелау.

У 1907 г. над востравам быў часова ўсталяваны суверынітэт Вялікабрытаніі. Джэнінгсы былі абавязаны выплочваць падатак. Але 4 сакавіка 1925 г. Суэйнс быў анэксіраваны ЗША і далучаны да Амерыканскага Самоа.Пры гэтым Джэнінгсы захавалі свае правы і працягвалі практычна неабмежавана распараджацца на востраве. Толькі ў 1953 г. у выніку канфлікту паміж уладальнікам і працоўнымі-такелау у справы ўмяшаўся губернатар.

Хаця 25 сакавіка 1981 г. Новая Зеландыя адмовілася ад прэтэнзій на востраў, жыхары Такелау працягваюць разглядаць яго як частку сваёй тэрыторы, што падцвердзілася пад час рэферэндума 2006 г. аб такелауанскай Канстытуцыі і зацвярджэння сімвалаў Такелау ў 2007 г.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Суэйнс мае каралавае паходжанне і фактычна з'яўляецца закрытым атолам, у цэнтры якога месціцца лагуна з малою выспаю (764 м²). У дажджлівы сезон вада ў лагуне становіцца амаль прэснай, але непрыдатнай для ўжывання ў якасці пітва. Сталых вадацёкаў няма. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў. Асабліва разбуральныя наступствы меў цыклон Персі ў 2005.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Усе 37 жыхароў вострава (2005 г.) жывуць у вёсцы Таўлага ў заходняй частцы ў простых хацінах-матаа, размаўляюць на такелау. Адзіны будынак, які захаваўся пасля цыклона Персі ў 2005 г. - царква. Былое паселішча Этэна, у якім жылі Джэнінгсы, зараз пакінутае.

Кіраўніцтва здзяйсняе ўрадавы прадстаўнік Амерыканскага Самоа, які мае правы і абавязкі выдаваць указы, назіраць за захаваннем законаў, арыштоўваць іх парушальнікаў, склікаць вясковы сход, пасрэднічаць паміж працадаўцамі і працоўнымі і г. д. Традыцыйна гэту пасаду займае адзін з сям'і Джэнінгсаў (з 2007 г. - Аляксандр Джэнінгс). Дарэчы, гэта сям'я застаецца яшчэ і адзіным працадаўцам.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]