Такелау
|
|||||
![]() |
|||||
| Нацыянальны гімн Такелау | |||||
| Афіцыйныя мовы | такелау, англійская | ||||
| Сталіца | |||||
| Найбуйнейшы горад | Атафу | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Кіраўнік дзяржавы Адміністратар |
Елізавета II Дэвід Пейтан |
||||
| Плошча • Усяго |
247-я ў свеце 12 км² |
||||
| ВУП • Разам (1993) • На душу насельніцтва |
$1,5 млн (228-ы) $1035 |
||||
| Этнахаронім | такелау | ||||
| Валюта | Новазеландскі долар | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .tk | ||||
| Тэлефонны код | +690 | ||||
| Часавы пояс | -10 | ||||
Такела́у (англ.: Tokelau) — залежная тэрыторыя Новай Зеландыі, размяшчаецца на трох каралавых атолах, якія маюць агульную назву — астравы Такелау.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Такелау былі заселеныя палінезійцамі, якія рухаліся з іншых астравоў Акіяніі. У 1889 годзе Вялікабрытанія ўсталявала тут свой пратэктарат, а ў 1916 годзе далучыла астравы да сваёй калоніі Астравы Гілберта і Лагуны. У 1925 годзе брытанцы перадалі ўладу над астравамі Новай Зеландыі. З 1926 да 1948 года Такелау былі далучаныя да Заходняга Самоа, якое ў той час таксама знаходзілася ў залежнасці ад Новай Зеландыі.
Да 1979 году на астравы прэтэндавалі Злучаныя Штаты, якія ў 1925 годзе анексавалі востраў Свейн які адносіўся да Такелау. У 1979 годзе паміж ЗША і Новай Зеландыяй была падпісана дамова, згодна з якой ЗША прызналі новазеландскую ўладу на Такелау, а Новая Зеландыя прызнала амерыканскую ўладу над Свейнам. Аднак гэтую дамову не прызнала мясцовая ўлада Такелау, якая лічыць Свейн сваёй тэрыторыяй.
Палітыка[правіць]
Фармальна кіраўніком тэрыторыі з'яўляецца брытанская каралева Елізавета II, ад імя якой непасрэдным кіраўніком тэрыторыі з'яўляецца Дэвід Пэйтан. Мясцовым прэм’ер-міністрам з'яўляецца Курэса Насау, які кіруе мясцовай радай, што складаючаецца з прадстаўнікоў трох астравоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту (45 дэпутатаў), у склад якога выбіраюцца па 15 прадстаўнікоў ад кожнага вострава.
Замежныя зносіны і абарону астравоў забяспечвае Новая Зеландыя, а ўсімі ўнутранымі справамі займаюцца мясцовыя ўлады.
Геаграфія[правіць]
Такелаў знаходзіцца на групе астравоў — астравы Такелау, якія складаюцца з трох каралавых атолаў: Атафі, Нукунону і Факаофа. Астравы знаходзяцца паміж Гаваямі і Новай Зеландыяй. Тут няма ніякіх марскіх партоў і аэрапортаў.
Адміністрацыйны падзел[правіць]
Такелау падзяляецца на тры адміністрацыйныя адзінкі згодна з колькасцю атолаў. Дынастычнае кіраванне мясцовымі ўладарамі атолаў было ліквідаванае ў 1916 годзе брытанцамі, але ў канцы 1980-х гадоў адбылася рэстаўрацыя дынастычнага кіравання, толькі цяпер мясцовыя ўладары завуцца Faipule, ці «кіраўнікі ўраду».
Эканоміка[правіць]
Такелаў мае вельмі слабую эканоміку. Дэфіцыт бюджэту складае 82 %, СУП на аднаго жыхара вагаецца вакол $1000 у год. Эканамічнае жыццё тэрыторыі трымаецца на дапамозе Новай Зэляндыі, якая капмэнсуе дэфіцыт бюджэта і з'яўляецца асноўным знешнеэканамічным партнёрам Такелау.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі з'яўляюцца какосавая пальма, хлебнае дрэва, папая і бананы.
Дэмаграфія[правіць]
На выспах жыве 1411 чалавек (2011 г.), у асноўным такелау, палінезійцы, якія карыстаўцца англійскай і такелаўанскай мовамі. Слаба развітая эканоміка тэрыторыі выклікае працоўную міграцыю, якая кіруецца ў асноўным у бок Новай Зеландыі. Штогод колькасць насельніцтва скарачаецца на 0,9 %.
Культура[правіць]
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Такелау- Афіцыйны сайт урада Такелау (англ.)
- Інфармацыя пра Такелау (ням.)
| Акіянія | ||
|---|---|---|
| Дзяржавы | Аўстралія • Вануату • Кірыбаці • Маршалавы Астравы • Науру • Новая Зеландыя • Палау • Папуа — Новая Гвінея • Самоа • Саламонавы Астравы • Тонга • Тувалу • Федэратыўныя Штаты Мікранезіі • Фіджы | |
| Залежныя тэрыторыі | Амерыканскае Самоа • Гаваі • Гуам • атол Джонстан • Астравы Кука • астравы Мідуэй • Ніуэ • Новая Каледонія • Востраў Норфалк • востраў Пасхі • Піткэрн • Паўночныя Марыянскія астравы • Такелау • Уоліс і Футуна • атол Уэйк • Французская Палінезія | |
| Партал:Акіянія | ||
Шаблон:Адміністрацыйны падзел Такелау

