Вышадскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышадскае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора каля 177,4[1] м
Даўжыня 1,64 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,45 км²
Аб’ём 0,00197 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,65 км
Найбольшая глыбіня 11 м
Сярэдняя глыбіня 4,4 м
Гідралогія
Салёнасць звыш 0,2 ‰
Празрыстасць 2,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 168 км²
Упадаюць рака Аўсянка, ручаі
Выцякаюць рака Аўсянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышадскае возера (Беларусь)
Вышадскае возера
Вышадскае возера
Вышадскае возера (Віцебская вобласць)
Вышадскае возера
Вышадскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вы́шадскае возера[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка (працякае праз возера), каля вёскі Вышадкі.

Плошча паверхні 0,45 км². Даўжыня 1,64 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня дасягае 11 м, сярэдняя — 4,4 м. Аб’ём вады 1,97 млн м³. Плошча вадазбору 168 км².
Катлавіна Вышадскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 7—10 метраў, стромкія, ў паўночна-заходняй частцы возера — спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Падводная частка катлавіны падзелена на 2 плёсы (паўночны плёс больш глыбокі, са стромкай літараллю). Прыбярэжная частка дна пясчаная і ілістая. На большых глыбінях дно возера ўкрыта слоем крэменязёмістага сапрапелю і гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Вышадскае працякае рака Аўсянка, упадаюць рака Салонаўка. Упадаюць некалькі ручаёў. Надводная расліннасць займае прыбярэжную палосу шырынёй 5—30 м.

У возеры водзяцца шчупак, язь, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Каля возера археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік[3].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год. (руск.)
  2. БелЭн 1997.
  3. Штыхаў Г. В. Вышадкі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — С. 199—200. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]