Вялікі заходні раскол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гістарычная карта Вялікага расколу. Чырвоным адзначаны рэгіёны, якія падтрымліваюць Авіньён, а сінім — Рым

Вялікі заходні раскол, Папскі раскол, Вялікая схізма — раскол у Рымскай царквы ў 13781417 гадах, калі адразу два (а з 1409 г. — тры) прэтэндэнта абвясцілі сябе сапраўднымі папамі. Раскол у цэрквы адбыўся пасля смерці папы рымскага Рыгора XI у 1378 годзе.

Апошні французскі Папа эпохі Авіньёнскага палону пап — Рыгор XI (1370—1378) прыняў цяжкае рашэнне і вярнуўся з Авіньёна ў Рым 17 студзеня 1377 года. Ён быў першым, хто замацаваўся ў Ватыкане (да гэтага папскай рэзідэнцыяй быў Латэранскі палац). Але ўжо 27 сакавіка 1378 года ён сканаў. Рымскі натоўп, які патрабаваў, каб новы Папа быў рымлянінам ці, прынамсі, італьянцам, абсадзіў кардыналаў, якія сабраліся ў Латэранскім палацы. Кардыналы прынялі кампраміснае рашэнне і абралі неапалітанца Урбана VI (1378—1389) (Неапалем кіравала французская дынастыя — такім чынам, новы Папа як бы задавольваў усіх).

Неўзабаве палітыка новага Папы прывяла да таго, што кардыналы адмовіліся яму падпарадкоўвацца і абвясцілі яго псіхічнахворым. Выбары Урбана былі абвешчаны незаконнымі і несапраўднымі, як здзейсненныя пад ціскам натоўпу (хоць усе фармальнасці пры правядзенні Канклава былі выкананы), курыя адлучыла Урбана ад царквы за незаконнае абвяшчэнне сябе Папам. «Альтэрнатыўным» Папам быў абраны Клімент VII (1378—1394), які вярнуўся ў Авіньён.

Амаль адразу ж абодва Папы заняліся актыўным умацаваннем сваіх пазіцый. Абодва ставілі сваіх кардыналаў, стваралі свае курыі, свае фіскальныя сістэмы. Неўзабаве былі накладзены ўзаемныя анафемы. Дзяржавы падзяліліся:

Падтрымалі Рым Падтрымалі Авіньён Іншая рэакцыя

Папская вобласць[1]
Паўночная Італія[2]
Данія[1]
Нарвегія[1]
Польшча[2]
Венгрыя[2]
Фландрыя[2]
Англія[2]

Неапаль[3]
Сіцылія[4]
Францыя[2]
Шатландыя[2]
Кастылія і Леон[3]
Арагон[5]
Навара[1]
Савоя[1]
Кіпр[6]
Уэльс[7]

Партугалія — вагалася[2]
Бургундыя — вагалася[8]
Свяшчэнная Рымская імперыя — падзяліліся[2]
Манаскія ордэны — падзяліліся[3]

У выніку барацьбы ўзніклі рымская лінія, якую паслядоўна прадстаўлялі Урбан VI, Баніфацый IX, Інакенцій VII і Рыгор XII, і авіньёнская лінія, якую прадстаўлялі Клімент VII, а затым Бенедыкт XIII. Канфлікт пагаршаўся палітычнымі і дыпламатычнымі рознагалоссямі ў Еўропе.

У 1409 г. абодва бакі пагадзіліся з'ехацца на сабор у Пізе, які прызнаў, што агульны сход Царквы вышэй па аўтарытэце за самога Папу (перамога кансіліярыстаў). Аднак абодва Папы — рымскай лініі Рыгор XII і авіньёнскай лініі Бенедыкт XIII — адмовіліся туды прыбыць. Сабор завочна зрынуў іх абодвух, а затым абраў новага папу — Аляксандра V, які размясціў сваю рэзідэнцыю ў Пізе. У выніку ў заходняй Царкве стала тры Папы.

1414—1418 — XVI Сусветны сабор у Канстанцы. Фармальна быў скліканы германскім імператарам Жыгімонтам. Папа пізанскай лініі Ян XXIII (1410—1415), абраны пераемнікам памерлага Аляксандра V, даў згоду на правядзенне сабора. Як відаць, ён спадзяваўся ўсіх абхітрыць і пазбавіцца ад супернікаў. Аднак сабор зрынуў усіх трох пап і 11 лістапада 1417 г. абраў чацвёртага — Марціна V (1417—1431).

З абраннем Марціна Вялікі раскол практычна спыніўся. Рыгор XII, а праз некаторы час і Ян XXIII прызналі рашэнні сабору, адмовіліся ад прэтэнзій на папства і атрымалі ад Марціна V сан кардыналаў. Бенедыкт XIII, які не прызнаў Канстанцкага сабора і быў адлучаны ім ад царквы, апынуўся ў поўнай ізаляцыі і выдаліўся ў замак Пеньіскола ў Іспанію, дзе пасля яго смерці прызначаныя ім кардыналы яшчэ некалькі гадоў выбіралі новых антыпап (нават дакладны спіс іх невядомы), не прызнаных ніводнай дзяржавай. Пасля смерці Марціна V была спроба рэцыдыву расколу — абранне Базельскім саборам антыпапы Фелікса V, ён жа герцаг Савойскі Амадэй VIII (з 1439). Практычна Фелікса прызнавалі Папам толькі ў яго спадчынных уладаннях — Савоі і Жэневе. У 1449 годзе ён памірыўся з Рымам і адрокся ад сану.

Сучасная царква прызнае законнымі папамі толькі тых, што кіравалі ў гэты перыяд у Рыме; авіньёнскія і пізанскія пантыфікі лічацца ў афіцыйным спісе антыпапамі (а Фелікс V лічыцца апошнім антыпапам у гісторыі). Раней законнымі лічыліся пізанскія папы; так указана ў выдадзеным у 1866 годзе Annuario Pontificio[9], у манументальнай галерэі папскіх партрэтаў у рымскім саборы апостала Паўла, напісанай пры Піі IX, пізанскія папы змешчаны сярод законных.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]